Бернд Штанге: Выхад беларускай зборнай у фінальную частку ЧС-2010 стаў бы сусветнай сенсацыяй. 21.by

Бернд Штанге: Выхад беларускай зборнай у фінальную частку ЧС-2010 стаў бы сусветнай сенсацыяй

28.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле слоў Штанге, каб прайсці кваліфікацыю, неабходна было набраць яшчэ 7-8 ачкоў да тых 13, з якімі зборная фінішавала на чацвёртым месцы. Аднак каманда няўдала стартавала, прайграўшы на апошняй хвіліне ўкраінцам, а вядучыя гульцы Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў знаходзіліся не ў лепшай форме. Пры гэтым сапернікамі былі вельмі моцныя зборныя Англіі, Украіны і Харватыі. "Гэта пытанне не трэнера, а ўзроўню маленькай краіны", — лічыць нямецкі спецыяліст.

Разам з тым Штанге, паводле яго слоў, з аптымізмам глядзіць на лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012, якое пройдзе 7 лютага наступнага года. Каб лепш выступіць у кваліфікацыі, неабходна павысіць узровень вышэйшай лігі. Гэта дазволіць утрымаць таленавітых футбалістаў. Спатрэбяцца таксама адукацыйныя праграмы для трэнераў. Паводле інфармацыі Штанге, у Беларусі толькі шэсць трэнераў, якія маюць катэгорыю Pro (з іх два іншаземцы), 55 — катэгорыю "А" і 120 — катэгорыю "В". Для параўнання, у Германіі — адпаведна 1.070, 5.500 і 28.400.

Апрача таго, мяркуе Штанге, трэнеры зборнай і клубаў "павінны трымацца разам".

"У трэнераў нацыянальных зборных павінна быць ідэя, свой почырк. Яны павінны запэўніваць гульцоў пайсці разам з імі, дастукацца да іх сэрцаў", — падкрэсліў Штанге.

Як заявіў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас, ацэньваць выступленне зборнай неабходна з улікам узроўню сапернікаў і, як вынік, яе рэальных магчымасцей. Паводле слоў Нявыгласа, лёс Штанге на пасадзе галоўнага трэнера зборнай будуць вырашаць "не карэспандэнты, а прафесіяналы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхад беларускай футбольнай зборнай у фінальную частку чэмпіянату свету 2010 года стаў бы сусветнай сенсацыяй, заявіў галоўны трэнер Бернд Штанге 27 кастрычніка на ХХХ Міжнародным сімпозіуме трэнераў па футболе, які праходзіць у Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика