Крывушэнка вывеў «Сібір» у прэм’ер‑лігу
04.11.2009 15:45
—
Новости Спорта
|
ФК «Сібір» (Новасібірск), які трэніруе беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, заваяваў пуцёўку ў расійскую прэм’ер‑лігу. Сёння, 4 лістапада, у заключным туры «Сібір» выйграла ў «Чыты» з лікам 4:0. Матч прайшоў на нейтральным полі ў Екацярынбургу. Яго асноўны канкурэнт за другую пуцёўку уладзікаўказская «Аланія» прайграла «Краснадару» — 1:5. «Сібір» набрала 73 балы, у «Аланіі» засталося 70 балаў. Першае месца ў чэмпіянаце першага дывізіёна заняў «Анжы» (Махачкала) - 75 балаў. Такім чынам, «Анжы» і «Сібір» у наступным годзе будуць выступаць у расійскай прэм"ер-лізе. *** «Сібір» вядзе гісторыю ад 1936 г. (назву «Сібір» мае ад 2006 г.) выступіць у элітным дывізіёне ўпершыню. У першым дывізіёне ў найноўшай гісторыі выступала ад 2005 г., у мінулым сезоне каманда заняла ў ім 14-е месца. Трэніруе клуб беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, які ўзначаліў каманду 20 снежня 2008 г. У Беларусі Крывушэнка трэніраваў БАТЭ і мінскае «Дынама». Крывушэнку хапіла году, каб вывесці клуб у эліту. За «Сібір» выступаюць беларусы Дзмітры Молаш і Генадзь Блізнюк. У гэтым сезоне першы забіў у розыгрышы першай лігі восем мячоў, а другі — тры. Дарэчы, сёння Молаш забіў першы гол у гульні з «Чытой», якая пакідае першы дывізіён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Крывушэнка, фота fc-sibir.ruФК «Сібір» (Новасібірск), які трэніруе беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, заваяваў пуцёўку ў расійскую прэм’ер‑лігу.Сёння, 4...
|
|