На зiмовай Алiмпiядзе чакаюць медалёў ад фрыстайлiстаў i Дар’i Домрачавай
05.11.2009 10:03
—
Новости Спорта
|
Да зiмовых Алiмпiйскiх гульняў, якiя пройдуць ў лютым 2010‑га, засталося 100 дзён. Пакуль наша зборная мае 33 допускi на спаборнiцтвы чатырохгоддзя — гэта хакейная (23 гульцы) i бiятлонная (па пяць мужчын i жанчын) дружыны. Спартсмены ў астатнiх вiдах спорту канчаткова адбяруцца да 25 студзеня. Усяго беларускiя атлеты выступяць у 8‑9 вiдах спорту. Акрамя названых, гэта лыжныя гонкi, канькабежны спорт, шорт‑трэк, фрыстайл, лыжны двубой i гарналыжны спорт. У праграме спаборнiцтваў па фiгурным катаннi Беларусь будзе прадстаўлена толькi тады, калi хтосьцi з замежных спартсменаў не зможа ўдзельнiчаць у Алiмпiядзе. Усяго ў беларускай алiмпiйскай дэлегацыi 210 кандыдатаў на паездку ў Ванкувер. Паводле слоў памочнiка прэзiдэнта па пытаннях спорту i турызму Генадзя Аляксеенкi, спартыўныя чыноўнiкi спадзяюцца, што як i раней, з гэтай Алiмпiяды нашы атлеты без медалёў (цi хоць бы аднаго) не вернуцца. Найбольшыя спадзяваннi звязаныя з нашым самым паспяховым цяпер зiмовым вiдам — фрыстайлам, дзе прызавога месца можна чакаць як ад ранейшых прызёраў Аляксея Грышына i Дзмiтрыя Дашчынскага, так i ад маладога Антона Кушнiра. Спадзяюцца, зразумела, i на бiятлон, а ў прыватнасцi на Дар’ю Домрачаву. Асаблiва перажываць за яе будуць у iндывiдуальнай гонцы. Магчымасць стаць прызёрам разглядаецца i для жаночай эстафеты. Прызёраў Алiмпiяды ўзнагародзяць па традыцыi i дома — як i раней, за залаты медаль спартсмен атрымае 100 тысяч долараў, за сярэбраны — 50, бронзавы — 30 тысяч. Прызёры Пекiнскай Алiмпiяды атрымлiвалi бонусы ад спонсараў. Цяпер жа iх, паводле слоў памочнiка прэзiдэнта, не прадугледжана. Ад хакейнай зборнай чакаюць не горшага выступлення, чым на Алiмпiядзе‑2002 у Солт‑Лэйк Сiцi, а гэта значыць як мiнiмум чацвёртага месца. Нягледзячы на тое, што за 102 днi да Гульняў каманда засталася без галоўнага трэнера. Уладзiмiр Навумаў патлумачыў сiтуацыю: «Медалi заваёўваюць хакеiсты, а не трэнер. На нарадзе ўчора (яна адбылася ў Мiнiстэрстве спорту i была прысвечана сiтуацыi ў хакеi) было вырашана, што да 15 лiстапада будзе вызначана кола кандыдатаў, кандыдатуры абмяркуюць i да 20 лiстапада трэнер будзе прызначаны», — паведамiў старшыня федэрацыi хакея. У прыватнай гутарцы Уладзiмiр Навумаў расказаў, што, хутчэй за ўсё, гэта будзе рускамоўны спецыялiст. «Лепш, калi гэта будзе трэнер, якi ведае рускую мову i наш менталiтэт. Гэта i пажаданне хакеiстаў». Самай галоўнай задачай цяпер для камандаў ва ўсiх вiдах спорту — захаваць здароўе спартсменаў да Алiмпiяды. Хоць без траўмаў не абыходзiцца — нядаўна была прааперыравана беларуская гарналыжнiца Лiзавета Кузьменка i пакуль невядома, цi прадставiць яна нашу краiну ў Ванкуверы. А вось з грыпам сiтуацыя ў камандах спакойная. Атлетам робяцца прышчэпкi французскай вакцынай i, як паведамляюць медыкi, «эпiдсiтуацыя у камандах лепшая, чым у краiне». Алена Аўчыннікава, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакеiсты ж павiнны трапiць у чацвёрку лепшых.
|
|