Ад сардэчнага прыступу памёр футбаліст зборнай Мексікі. 21.by

Ад сардэчнага прыступу памёр футбаліст зборнай Мексікі

16.11.2009 16:40 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Футбаліст грэчаскага клуба «Ларыса» Антоніё дэ Нігрэс быў дастаўлены ў шпіталь у панядзелак раніцай. Выратаваць 31‑гадовага мужчыну медыкі не змаглі. Папярэдняя версія смерці — сардэчны прыступ.

У футбаліста засталася жонка і пяцігадовая дачка.

Дэ Нігрэс перайшоў у «Ларысу» сёлета ў жніўні. Да гэтага ён выступаў за турэцкі «Анкарагюджу». Гуляў у чэмпіянатах Іспаніі (за «Вільярэал»), Бразіліі («Сантас»).

За зборную Мексікі футбаліст правёў 16 паядынкаў, у якіх забіў чатыры галы.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак сёлета. У жніўні не стала капітана іспанскага «Эспаньола», абаронцы Даніэля Харке. Ён памёр ад сэрцавай недастатковасці падчас перадсезоннага збору каманды ў Італіі.

Таксама на мінулым тыдні скончыў жыццё самагубствам варатар зборнай Германіі Роберт Энке.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбаліст грэчаскага клуба «Ларыса» Антоніё дэ Нігрэс быў дастаўлены ў шпіталь у панядзелак раніцай. Выратаваць 31‑гадовага мужчыну медыкі не змаглі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика