Малафееў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр». 21.by

Малафееў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр»

24.11.2009 09:35 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта піша ў сённяшнім нумары «Спортивная панорама».

Газета адзначае, што ў кіраўніцтве салігорскага клуба гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць, але і катэгарычна не абвяргаюць. Для тых, хто слаба разбіраецца ў спорце, размова тут вядзецца пра футбол.

Сам Эдуард Васільевіч зазначае, што перамовы з салігорцамі вядуцца. «Сам я з задавальненнем узначалю «Шахцёр»,

— цытуе спецыяліста выданне. — І цяпер чакаю канкрэтнай прапановы ад заснавальнікаў клуба. Пару разоў ездзіў у Салігорск, размаўляў з намеснікам дырэктара па спартыўнай рабоце Юрыя Вяргейчыкам, ад гутаркі з якім у мяне засталіся самыя прыемныя ўражанні».

Эдуард Малафееў зазначыў, што ўжо падрыхтаваў праект работы з камандай на міжсезонне і адправіў у клуб, падкрэсліўшы, што калі кантракт з «Шахцёрам» сарвецца, яму б у любым выпадку хацелася б працаваць у Беларусі.

У сезоне 2009 г. Эдуард Васільевіч Малафееў узначальваў санкт‑пецярбургскае «Дынама» і вывеў клуб з другой лігі расійскага чэмпіянату ў першую. Па сканчэнні сезона ён пакінуў каманду, зазначыўшы, што хоча працаваць у Беларусі.

У сезоне-2009 салігорскі «Шахцёр» фінішаваў шостым у чэмпіянаце Беларусі, набраўшы 38 балаў. Столькі балаў набралі таксама «Нафтан» і «Дынама» Брэст, але яны занялі больш высокія месцы за кошт дадатковых паказнікаў.

Залатыя медалі айчыннага першынства «Шахцёр» заваёўваў у 2005 г., чатыры разы быў бронзавым прызёрам (2002, 2004, 2006, 2007), уладальнік Кубка Беларусі 2004 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта піша ў сённяшнім нумары «Спортивная панорама».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика