Сёння: «Рубін» — «Дынама» Кіеў
24.11.2009 11:08
—
Новости Спорта
|
Сёння, 24 лістапада, пройдзе матч 5‑га туру групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж казанскім «Рубнам» і кіеўскім «Дынама». Перад гэтым турам становішча ў групе пасля 4-х тураў было наступнае: Інтэр Мілан — 6, Рубін, Барселона — 5, Дынама — 4. *** У самым першым туры групавога турніру дынамаўцы (іх трэніруе вядомы расійскі спецыяліст Валеры Газаеў) выйгралі 16 верасня ў Кіеве ў «Рубіна» з лікам 3:1. Двухразовы чэмпіён Расіі (у суботу «Рубін» другі год запар заваяваў залатыя медалі чэмпіянату Расіі) потым згуляў унічыю ў Казані з «Інтэрам» (1:1), а затым па суме двух матчаў перайграў «Барселону», прычым выйграўшы 2:1 у Іспаніі, а дома згуляўшы унічыю 0:0. Матч «Рубін» — «Дынама» Кіеў пачнецца ў 19:30. Трансляцыя на тэлеканале «НТВ‑Беларусь» ў 20:30. У 21:40 на БТ трансляцыя матчу камандаў гэтай групы «Барселона» — «Інтэр». Агляд матчаў дня ў 00:20. Калі «Рубін» сёння пераможа «Дынама», а «Інтэр» выйграе ў гасцях у «Барсы» і казанцы, і міланцы датэрмінова забяспечаць сабе пуцёўкі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, а кіяўляне і каталонцы будуць ў апошнім туры ў вочным паядынку біцца за 3-е месца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НТВ-Беларусь, 20:30.
|
|