«Штутгарт» і Глеба сілай накармілі аспірынам
29.11.2009 20:51
—
Новости Спорта
|
«Штутгарт», за які выступае беларус Аляксандр Глеб, у 14-м туры футбольнага чэмпіянату Германіі быў біты 29 лістапада ў гасцях леверкузенскім «Баерам» -- 0:4. Хет-трык у «аспірынавых» на рахунку Штэфана Кіслінга, яшчэ адзін гол забіў швейцарац Эрэн Дэрдзіёк. Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб правёў на полі ўвесь матч. Параза адкінула «Штутгарт» на перадапошняе, 17-е месца. У клуба на рахунку 11 балаў (дзве перамогі, пяць нічыіх і шэсць паразаў, баланс мячоў 11—16). Зусім справы швах у берлінскай «Герты» – у яе 5 балаў. «Штутгарт» у бундэслізе не выйграваў з сёмага туру, калі знішчыў у гасцях «Айнтрахт» – 3:0. Праўда, у сераду ў Лізе чэмпіёнаў ён перамог у гасцях «Рэйнджэрс» – 2:0. Але, відаць, адстаўка галоўнага трэнера клуба Маркуса Бабеля не за гарамі. *** 15 і 16-я месцы ў бундэслізе дзеляць «Нюрнберг» і «Бохум (12 балаў). У «Кёльна» – 13 балаў. Лідзіруе ж у бундэслізе «Баер», што мае 30 балаў. У наступным туры «Штутгарт» 5 снежня дома згуляе з «Бохумам», гэта добры шанец пакінуць зону вылета. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Штутгарт», за які выступае беларус Аляксандр Глеб, у 14-м туры футбольнага чэмпіянату Германіі быў біты 29 лістапада ў гасцях леверкузенскім «Баерам» -- 0:4.Хет-трык у...
|
|