| Віктар Ганчарэнка: БАТЭ жыве надзеяй прайсці ў наступны раунд Лігі Еўропы
					01.12.2009
					 —
					Новости Спорта
					
          	| 
					  
				 Паводле слоў Ганчарэнкі, "Бенфіка" — збалансаваная каманда з моцнымі выканаўцамі, аднак у адрозненне ад пачатку сезона ў яе знізілася рэалізацыя галявых момантаў. Галоўны трэнер БАТЭ паведаміў, што, за выключэннем Ігара Стасевіча ў камандзе ўсе здаровыя і знаходзяцца ў добрым фізічным стане, а паўабаронцы Павел Няхайчык і Аляксандр Валадзько маюць "проста ашаламляльную форму". "У нас была гульнявая практыка дзякуючы таму, што "Мінск" пайшоў нам насустрач, і мы правялі матчы Кубка Беларусі пазней запланаванага", — сказаў трэнер. Ганчарэнка таксама адзначыў, што для яго прыемна прызнанне лепшым трэнерам года ў Беларусі. "Аднак гэта заслуга ўсяго клуба, усяго трэнерскага штаба — я ні ў якім выпадку не аддзяляю сябе ад іх", — сказаў настаўнік БАТЭ. Матч "Бенфіка" — БАТЭ адбыўся 17 верасня ў Лісабоне і завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 2:0. Становішча каманд у групе I пасля чатырох тураў: "Бенфіка" — 9 ачкоў (розніца мячоў 9-1), "Эвертан" — 6 (6-8), БАТЭ — 4 (5-7), АЕК — 4 (4-8). Сустрэча БАТЭ — "Бенфіка" пройдзе 2 снежня на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак — у 20.00. У гэты ж дзень АЕК згуляе дома з "Эвертанам". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так У матчы групавога этапу Лігі Еўропы супраць лісабонскай "Бенфікі" БАТЭ настроены на перамогу, заявіў галоўны трэнер барысаўскай каманды Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 1 снежня. 
 | 
		
		
		 |