У Кеніі знікла зборная Эрытрэі па футболе
15.12.2009 13:46
—
Новости Спорта
|
Дванаццаць футбалістаў зборнай Эрытрэі згубіліся ў Кеніі, паведамляе Паводле неафіцыйных звестак, эрытрэйскія футбалісты звярнуліся да кенійскіх уладаў з просьбай даць ім прытулак. Паводле слоў Мунсанье, знікненне спартоўцаў стварае кепскае ўражанне пра рэгіён. Гэта не першы выпадак, калі эрытрэйскія футбалісты ўцяклі з краіны. У траўні 2006 года чатыры гульцы эрытрэйскага клуба «Рэд Сі» засталіся ў Кеніі пасля матча афрыканскай Лігі чэмпіёнаў з мясцовым клубам «Тускер». У 2007 годзе ўрад Эрытрэі ўвёў для спартоўцаў патрабаванне пакідаць перад кожным выездам за мяжу заклад у памеры 100 тысячаў накфа (6,7 тысячы даляраў), а за мяжу выпраўляцца ў суправаджэнні афіцыйных асобаў. Паводле BBC Sport, на радзіму з Кеніі вярнуліся толькі трэнер зборнай Эрытрэі і дзяржаўны службовец, які суправаджаў каманду. Афіцыйна ўлады Эрытрэі абвяргаюць інфармацыю пра ўцёкі гульцоў. Паводле звестак ААН, сотні эрытрэйцаў уцякаюць з краіны кожны месяц. Крытыкі эрытрэйскага рэжыму сцвярджаюць, што прычыны ўцёкаў — галеча насельніцтва і рэпрэсіўная палітыка ўраду. Улады краіны абвяргаюць усе закіды і вінавацяць ААН у хлусні. Зборная Эрытрэі займае Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дванаццаць футбалістаў зборнай Эрытрэі згубіліся ў Кеніі, паведамляе AFP з спасылкай на генеральнага сакратара Рады футбольных асацыяцый Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі Нікаласа Мунсанье. На мінулым тыдні зборная Эрытрэі прайграла ў ¼ фінала кубка гэтай Рады камандзе Танзаніі й пасля гэтай гульні не вярнулася на радзіму.
|
|