Хакейны арбітр выратаваў гульцу жыццё
15.12.2009 15:19
—
Новости Спорта
|
У Швецыі падчас хакейнага матча арбітр выратаваў жыццё гульцу, які ўпаў на лёд і перастаў дыхаць. Арбітр Вольмер Эдквіст, які ў вольны ад судзейства час працуе кіроўцам «хуткай дапамогі», адрэагаваў вокамгненна. Ён пачаў рабіць масаж сэрца, а доктар — штучнае дыханне. Неўзабаве ў хакеіста з’явіўся слабы пульс, а затым ён прыйшоў у сябе. Выдатна спрацавала і брыгада дактароў, якія дзяжурылі на матчы. Машына выехала прама на лёд, і спартсмена адправілі ў шпіталь. Цяпер ён пачуваецца нармальна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Швецыі падчас хакейнага матча арбітр выратаваў жыццё гульцу, які ўпаў на лёд і перастаў дыхаць.Арбітр Вольмер Эдквіст, які ў вольны ад судзейства час працуе...
|
|