Цуды — на Каляды. 21.by

Цуды — на Каляды

24.12.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля дзесяцiдзённай паўзы, прызначанай на розныя турнiры зборных, узнавiўся чэмпiянат КХЛ. Мiнскае "Дынама" ў аўторак вечарам сустракалася з адным з самых прынцыповых супернiкаў — рыжскiмi аднаклубнiкамi.

Напярэдаднi святаў заўсёды чакаеш казкi. Нават калi з таго часу, калi ты яшчэ верыў у Дзеда Мароза, паспела вырасцi не адно пакаленне, хочацца заплюшчыць вочы халодным цёмным вечарам, а праз iмгненне расплюшчыць iх, адчуўшы пяшчотнае цёплае сонейка. У мiнскiх дынамаўцаў "халодны цёмны вечар" быў два тыднi таму ў Рызе. Тады латышы не пакiнулi нашай камандзе шанцу — 2:0. Але час праляцеў хутка, i ўжо "зубры", настроеныя на рэванш, дома прымалi рыжан.

Яшчэ не ўсе гледачы дайшлi да сваiх месцаў на трыбуне, а Лiнтнэр выдаў шыкоўную перадачу i капiтан гаспадароў Пелтанен адправiў шайбу памiж шчыткоў галкiпера. Ды i пасля гэтага "зубры" давiлi. А потым быў перапынак. І на лёд, як быццам, выйшлi iншыя каманды. Латышы перахапiлi iнiцыятыву, i хто ведае, чаго б паспелi нарабiць, каб напрыканцы 39-й хвiлiны не пасыпалася чарговае шкло, з тых, што абмяжоўваюць пляцоўку, Палаца спорту. Рэферы адправiлi гульцоў "пiць гарбату", вырашыўшы дагуляць апошнiя секунды разам з трэцiм перыядам. Нашы выйшлi на пляцоўку i за 57 секундаў закiнулi ажно дзве шайбы. Спачатку Саўлiецiс засмуцiў суайчыннiкаў, паспеўшы пракiнуць шайбу пад Прусэкам, а потым нядаўнi новапрызыўны Варламаў адкрыў свой дынамаўскi бамбардзiрскi рахунак. Трэцяя дваццацiхвiлiнка ставiла перад гаспадарамi даволi празрыстую мэту — не прапусцiць, прынамсi, больш за тры шайбы. I ўсё атрымалася, свята ж хутка! У прызнанага лепшым гульцом вечара Коваля, праўда, не атрымалася згуляць "на ноль", але Мялешка пасля хуткай атакi i перадачы ад Мiхалёва вярнуў рознiцу ў шайбах да лiчбы тры. Канчатковы вынiк — 4:1.

Ужо ўчора вечарам беларускую публiку чакала яшчэ адно дынамаўскае дэрбi — Мiнск супраць Масквы. На жаль, паядынак скончыўся пасля падпiсання "Звязды" ў друк, так што падрабязнасцi ўжо ў наступным нумары.

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля дзесяцiдзённай паўзы, прызначанай на розныя турнiры зборных, узнавiўся чэмпiянат КХЛ. Мiнскае "Дынама" ў аўторак вечарам сустракалася з адным з самых прынцыповых супернiкаў — рыжскiмi аднаклубнiкамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика