«Ліверпуль» запрасіў на працу сербскую знахарку. 21.by

«Ліверпуль» запрасіў на працу сербскую знахарку

24.12.2009 10:23 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбольны клуб «Ліверпуль» запрасіў на працу на пастаяннай аснове сербскую знахарку Мар’яну Кавачэвіч, у якой за апошні час многія вядомыя футбалісты праходзілі курс лячэння конскай плацэнтай.

З гульцоў мерсісайдскага клуба ў Кавачэвіч ужо лячыліся Аквілані, Бэнаюн, Джонсан, Аўрэліё, таму галоўны трэнер каманды Рафаэль Бэнітэс, параіўшыся з медыцынскім штабам, вырашыў прапанаваць знахарцы кантракт.

Раней Кавачэвіч запрашаў на працу «Манчэстар Сіці», аднак перамовы паміж бакамі ні да чаго не прывялі. Таксама ў паслугах сербскай знахаркі зацікаўлены румынскі ЧФР (Клуж), які прапанаваў ёй 190 тыс. фунтаў у год плюс прапісаны ў кантракце пункт, згодна з якім ёй не забараняецца лячыць футбалістаў іншых камандаў.

Што да «Ліверпуля», то ў прэм’ер‑лізе ён зараз ідзе на 8‑м месцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольны клуб «Ліверпуль» запрасіў на працу на пастаяннай аснове сербскую знахарку Мар’яну Кавачэвіч, у якой за апошні час многія вядомыя футбалісты праходзілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика