Анатоль Байдачны ўзначаліў клуб з Чачні. 21.by

Анатоль Байдачны ўзначаліў клуб з Чачні

04.01.2010 16:54 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Анатоль Байдачны узначаліў грозненскі «Церак», паведамляе «Спорт-Экспресс».

У мінулым сезоне «Церак» заняў дванаццатае месца ў расійскай Прэм’ер‑лізе. Спачатку клубам кіраваў украінскі спецыяліст Вячаслаў Грозны, але ён падаў у адстаўку нібыта праз стан здароўя. Выконваючым абавязкі трэнера быў прызначаны Шахін Дзініеў, а дапамагаў яму Байдачны.

Праца ў вышэйшым расійскім дывізіёне для Байдачна не ў навінку. Ён ужо кіраваў сочынскай «Жамчужынай», новарасійскім «Чарнаморцам» і растоўскі «Ростсельмаш».

Анатоль Байдачны нарадзіўся ў 1952 годзе ў Маскве, але амаль усё жыццё правёў у Беларусі. У 1974 годзе ён пераехаў з маскоўскага «Дынама» ў мінскае. Гульнявую кар’еру футбаліст быў вымушаны скончыць у 27 гадоў праз цяжкую траўму.

Трэнерскую кар’еру Байдачны пачынаў з магілёўскага «Дняпра». Таксама працаваў на Кіпры, Сірыі, Кувейце, Малдове. Двойчы ўзначальваў мінскае «Дынама».

Ад 2003 да 2005 трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі. Апошнім клубам Байдачнага была ждановіцкая «Дарыда».

Байдачны будзе другім беларускім трэнерам у Прэм’ер‑лізе. Нагадаем, што новасібірскую «Сібір» трэніруе Ігар Крывушэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Анатоль Байдачны узначаліў грозненскі «Церак».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика