Самы дарагi гандбалiст свету з лютага зможа выступаць за зборную Беларусi. 21.by

Самы дарагi гандбалiст свету з лютага зможа выступаць за зборную Беларусi

06.01.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Рутэнка правёў першы збор у нацыянальнай камандзе

Беларус Сяргей Рутэнка, якi летась заключыў самы дарагi ў гiсторыi сусветнага гандбола кантракт з iспанскай "Барселонай" (сума яго трансферу — 1 мiльён еўра) з лютага зможа ўдзельнiчаць у матчах за нацыянальную каманду. Нагадаем, што з 2000-га года гандбалiст выступаў за зборную Славенii, затым меў запрашэнне ад зборнай Іспанii. Але з 2007 года кiраўнiцтва Беларускай федэрацыi гандбола зрабiла неабходныя захады для таго, каб знакамiты гандбалiст абараняў колеры беларускага сцяга. I менавiта ў лютым скончыцца так званы каранцiн, будуць канчаткова аформленыя ўсе паперы i Рутэнка зноў зможа дапамагчы нашай камандзе.

Як расказаў сам гандбалiст, меркавалася, што гэтай радаснай навiной ён зможа падзялiцца адразу пасля Новага года, але працэс зацягнуўся. Хоць яго дапамога камандзе менавiта ў студзенi была б вельмi дарэчы — з 15 па 17 студзеня наша дружына пазмагаецца ў квалiфiкацыйным турнiры на Кiпры, па вынiках якога лепшая каманда выйдзе ў плэй-оф чэмпiянату свету 2011. Супернiкамi беларусаў, акрамя гаспадароў, стануць каманды Швейцарыi i Фарэрскiх астравоў. Перад беларускай дружынай стаiць задача заняць першае месца на гэтым турнiры i далей змагацца за выхад на чэмпiянат свету. Як заверыў намеснiк старшынi федэрацыi гандбола Iван Семяненя, каманда гатовая да гэтых выступленняў, нягледзячы на няпростую сiтуацыю, у якой апынулася. Чацвёра гульцоў асноўнага складу атрымалi траўмы i выступiць не змогуць. Акрамя таго, лiдар зборнай i гулец нямецкага клуба "Райн Левен" Сяргей Гарбок на днях даслаў у федэрацыю тэлеграму, дзе паведамляе, што спыняе ўдзел у матчах зборнай "па асабiстых абставiнах". I спадзяецца, што гэты перапынак будзе мець часовы характар. Нагадаем, што Сяргей Гарбок мае дочак-трайнят, якiм нядаўна споўнiўся годзiк.

На гэта спадзяюцца i ў федэрацыi, пра што паведамiў Iван Семяненя. Ён расказаў, што старшыня федэрацыi гандбола Уладзiмiр Канаплёў адразу пасля атрымання гэтай навiны меў тэлефонную размову з гандбалiстам. У прыватнасцi, паводле слоў Iвана Семяненi, гульцу прапаноўваўся шэраг варыянтаў, пры якiх ён зможа выступаць за нашу каманду. "Мы ледзь не няньку яму прапаноўвалi. Быў варыянт, калi сям'я будзе разам з Сяргеем на зборах. Але пакуль ён сказаў, што сам хоча дапамагаць жонцы выхоўваць дзяцей", — расказаў намеснiк старшынi федэрацыi. Iван Семяненя ўсё ж спадзяецца, што гандбалiст зменiць сваё рашэнне i 14 студзеня, калi каманда возьме курс на Кiпр, Сяргей Гарбок будзе разам з ёй.

Сяргей Рутэнка, якi гэтыя днi правёў у стане нацыянальнай зборнай, расказаў, чаму вырашыў выступаць за Беларусь i адмовiў зборнай Iспанii, чым жыве беларуская дружына i якiя ў яе шансы на выхад у топ-турнiр.

— Сяргей, у вас былi прапановы выступаць за зборную Iспанii, каманду, з якой па сiлах выйграць любы турнiр i трафей. Але вы зрабiлi выбар на карысць Беларусi, дзе ў камандзе з лiдараў — вы адзiн...

— Я не адзiн, ёсць яшчэ 16 гульцоў... Калi я цяпер быў на зборы ў Стайках, маё ўнутранае самадчуванне можна назваць iдылiяй. У жыццi важныя не толькi трафеi, але i ўласны псiхалагiчны камфорт. Зразумела, нам будзе цяжка, бо задачы стаяць вельмi высокiя. Але тым цiкавей выступаць i тым больш салодкай будзе перамога, на якую мы ўсе спадзяёмся. Таму аб прынятым рашэннi нiколькi не шкадаваў, як i аб тым, што адмовiўся выступаць за Iспанiю. Я не маю намеру проста прыехаць у зборную, адыграць i забыць. У мяне надзвычайная матывацыя.

— Якiя аргументы знайшла федэрацыя, каб вы ў 2007 прынялi рашэнне прайсцi ўсе гэтыя працэдуры i вярнуцца ў беларускую каманду?

— Iх было некалькi. Галоўны — маё жаданне вярнуцца дадому. I мне прыемна бачыць, што цяпер вядзецца вялiкая праца па аднаўленнi гандбола. I ёсць сiстэма, ты ведаеш, хто за што адказвае i дзе што знаходзiцца...

— Маеце на ўвазе кiраўнiка федэрацыi Уладзiмiра Канаплёва?

— Так, яму складана сказаць "не".

— Вы казалi пра жаданне вярнуцца дадому. Сваё жыццё пасля завяршэння спартыўнай кар'еры звязваеце з Мiнскам?

— На сёння — так, хоць складана сказаць, праз якi тэрмiн гэта будзе.

— Праз колькi гадоў наша каманда зможа змагацца за прызавыя месцы на топ-турнiрах?

— Было страчана некалькi пакаленняў маладых гульцоў, некалькi ўзростаў проста выпала. I на аднаўленне гэтага прабелу патрэбны час. Як мiнiмум тры-чатыры ўзросты патрэбны, якiя з часам будуць запрошаныя ў нацыянальную каманду. Зразумела, спатрэбiцца нямала часу.

— Грашовая праблема для гульцоў нацыянальнай каманды iснуе?

— Фiнансавы бок немалаважны. Але не сакрэт, што сёння гульцы, якiя выступаюць за нацыянальную каманду, атрымлiваюць iстотную матэрыяльную падтрымку, якая дае магчымасць разумець, што твая сям'я абароненая, i аддавацца гандболу.

— Увогуле ўмовы ў сённяшняй зборнай вас як гульца сусветнага ўзроўню задавальняюць?

— На мой погляд, цяпер створаны ўсе ўмовы для трэнiровак i росту гульцоў. I шмат у чым дзякуючы гэтаму, я камфортна адчуваў сябе цяпер на зборах.

— Да футбалiстаў, якiя на матчы нацыянальнай зборнай лятаюць у Брэст на самалёце, гандбалiстам, напэўна, яшчэ далекавата...

— Калi i нашы гульцы будуць лятаць на матчы на самалёце, яны не засмуцяцца. Але ўсе мы разумеем, што футбол i гандбол — вельмi розныя вiды спорту. На вялiкi жаль. Тут не трэба праводзiць паралеляў. Але калi наш гандбол будзе развiвацца тымi тэмпамi, якiя ўзятыя цяпер, гэта будзе вялiкi плюс.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Рутэнка правёў першы збор у нацыянальнай камандзе Беларус Сяргей Рутэнка, якi летась заключыў самы дарагi ў гiсторыi сусветнага гандбола кантракт з iспанскай "Барселонай" (сума яго трансферу — 1 мiльён еўра) з лютага зможа ўдзельнiчаць у матчах за нацыянальную каманду. Нагадаем, што з 2000-га года гандбалiст выступаў за зборную Славенii, затым меў запрашэнне ад зборнай Іспанii. Але з 2007 года кiраўнiцтва Беларускай федэрацыi гандбола зрабiла неабходныя захады для таго, каб знакамiты гандбалiст абараняў колеры беларускага сцяга. I менавiта ў лютым скончыцца так званы каранцiн, будуць канчаткова аформленыя ўсе паперы i Рутэнка зноў зможа дапамагчы нашай камандзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика