Часовым в.а. старшыні хакейнай фэдэрацыі прызначаны Уладзімір Швабоўскі
21.01.2010 16:52
—
Новости Спорта
|
Часовым выканаўцам абавязкаў старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь прызначаны спартыўны дырэктар федэрацыі Уладзімір Швабоўскі. За яго прагаласавалі 28 удзельнікаў нечарговай канферэнцыі ФХРБ, якая прайшла 21 студзеня ў Мінску. Такім чынам новы старшыня гэтай арганізацыі ўзамен Уладзіміру Навумаву, які кіраваў федэрацыяй з 2001 года, а 18 снежня 2009 года падаў у адстаўку, абраны не быў. Старшыня Цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» Юры Бародзіч, якога на пасаду старшыні ФХРБ вылучыла Мінская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, узяў самаадвод. Сам Юрый Бародзіч на канферэнцыю не з’явіўся ў сувязі з камандзіроўкай ў Віцебскую вобласць. Ад яго імя выступіў памочнік старшыні БФСТ «Дынама» Аляксандр Мушта. Бародзіч праз Мушту падзякаваў удзельнікам канферэнцыі за вылучэнне, але з прычыны вялікай загружанасці на чале БФСТ «Дынама», а таксама розных пасадах у Нацыянальным алімпійскім камітэце, Прэзідэнцкім спартыўным клубе, у выканкамах федэрацый гандбола і біятлона, узяў самаадвод. Прадстаўнікі наваполацкага хакейнага клуба «Хімік-СКА» прапанавалі дэлегатам абраць Уладзіміра Навумава ганаровым старшынём Федэрацыі хакея Беларусі, і канферэнцыя прагаласавала за гэтую прапанову. Новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі будзе абраны на нечарговай канферэнцыі, папярэдне прызначаная на 15-16 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часовым выканаўцам абавязкаў старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь прызначаны спартыўны дырэктар федэрацыі Уладзімір Швабоўскі.За яго прагаласавалі 28... |
|