Домрачава заняла 8-е месца ў спрынце, залаты медаль заваявала Славакія
14.02.2010 00:39
—
Новости Спорта
|
На Алімпійскіх гульнях у Брытанскай Калумбіі ў суботу прайшла спрынтэрская гонка біятланістак на 7,5 км. Алімпійскай чэмпіёнкай стала прадстаўнічка Славакіі Анастасія Кузьміна, што прабегла дыстанцыю за 19 хвілін 55,6 секунды. Срэбраны медаль выйграла немка Магдалена Нойнер (19:57,1, адставанне +1,5), бронзу заваявала францужанка Мары Дарэн (20:06,5). Найлепшы вынік сярод беларусак паказала Дар’я Домрачава. Яна фінішавала 8-й з вынікам 20 хвілін 27,4 секунды (адставанне ад першага месца +31,8). Людміла Калінчык – 17-я (20:46,1 + 50,5), Надзея Скардзіна – 28-я (21:17,6), Вольга Назарава – 74-я (23:11,7). Домрачава, Калінчык і Скардзіна не зрабілі ніводнага промаху на двух агнявых рубяжах. У нядзелю ў Уістлеры – там адбываюцца біятлонныя спаборніцтвы – пройдзе спрынт у мужчынаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людміла Калінчык – 17-я (20:46,1 + 50,5), Надзея Скардзіна – 28-я (21:17,6), Вольга Назарава – 74-я (23:11,7). |
|