16 лютага - плей-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
16.02.2010 12:39
—
Новости Спорта
|
Сёння, 16 лютага, пачынаюцца матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У адрозненне ад мінулых гадоў, калі матчы праходзілі ў два тыдні - аўторак і серада (а потым праз два тыдні былі матчы ў адказ).
Цяпер гульні разведзеныя на месяц. Такім чынам у дзень будзе толькі два матчы (раней чатыры). Сёння, 16 лютага, згуляюць "Мілан" - "Манчэстар Юнайтэд", (Бэкхэм супраць свайго былога клуба, у якім ён стаў зоркай) "Ліён" - "Рэал". Матчы ў адказ пройдуць 10 сакавіка. Дарэчы, матч "Мілан" - МЮ - пакажа ў жывым эфіры БТ (пачатак у 21:40). 17 лютага гуляюць: "Баварыя" - "Фіярэнціна", "Порту" - "Арсенал". Матчы ў адказ - 9 сакавіка. 23 лютага гуляюць "Штутгарт" - "Барселона", "Алімпіякас" - "Бардо". Матчы ў адказ - 17 сакавіка. Тут вельмі цікавым падаецца супрацьстаянне "Штутгарт" - "Барселона", дзе Аляксандр Глеб будзе гуляць супраць каманды, якой ён належыць і з якой ён выйграў у мінулым годзе Лігу чэмпіёнаў. І ўрэшце 24 лютага пройдуць матчы ЦСКА - "Севілья", "Інтэр" - "Чэлсі". Матчы ў адказ - 16 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер гульні разведзеныя на месяц. Такім чынам у дзень будзе толькі два матчы (раней чатыры).
|
|