Кандыдат з байцоўскімі якасцямі. 21.by

Кандыдат з байцоўскімі якасцямі

03.04.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтар герба Чашнікаў і Новалукомля прапануе ў якасці хакейнага сімвала рысь.

Некалькі гадоў таму інжынер-канструктар Лукомльскай ДРЭС Валерый Караблін выйграў конкурс на лепшыя герб і сцяг гарадоў Чашнікі і Новалукомль, а зараз вырашыў паспрабаваць свае сілы ў праекце “Народнай газеты” ў падтрымку Беларускай федэрацыі хакея. Ён даслаў свой варыянт талісмана чэмпіянату свету-2014.— Рысь — адзін з найлепшых кандыдатаў для сімвала такога мужнага віду спорту, як хакей, бо гэты звер ад прыроды валодае байцоўскімі якасцямі паводзін. Ён характэрны для нашай краіны, занесены  ў Чырвоную кнігу Беларусі, а ў геральдыцы рысь азначае здольнасць невялікай дзяржавы адстойваць свае інтарэсы, — тлумачыць свой выбар Валерый Караблін. — Акрамя таго, насычанасць колеру поўсці да чырвона-рыжага робіць эмблему рысі яркай і запамінальнай.Гэтыя доказы нам падаліся вельмі грунтоўнымі, а сам выгляд талісмана — добразычлівым і гасцінным, каб вітаць удзельнікаў і балельшчыкаў на беларускім чэмпіянаце свету.Дарэчы, як высветлілася, аўтар талісмана не толькі цудоўна малюе. Валерый Караблін з’яўляецца лепшым майстрам Віцебскай вобласці-2009 па разьбе з дрэва. Сваімі рукамі ён стварае так званыя дарожныя іканастасы — невялікія іконы. А яшчэ разам з сябрам ура-джэнец Чашнікаў выразаў з дрэва крэсла-трон.Нагадаем, што на сайце www.ng.by вы можаце прагаласаваць за варыянты талісманаў, аб якіх мы расказваем у рубрыцы “Ідэя ваша, талісман — народны”. А мы чакаем ад вас новых прапаноў і крэатыўных ідэй, каб дапамагчы выбраць лепшы сімвал для чэмпіянату свету ў Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтар герба Чашнікаў і Новалукомля прапануе ў якасці хакейнага сімвала рысь.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика