Самы беларускі клуб чэмпіяната Расіі атрымаў першую перамогу ў першынстве-2010
02.05.2010 14:07
—
Новости Спорта
|
Навасібірская «Сібір» атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі. 2 мая ў матчы 8-га тура на сваім полі «Сібір» перайграла «Растоў» – 2:0 (Мядзведзеў, 58, Нагібін, 87).
Цяпер у клуба чатыры балы (адна перамога, адна нічыя, шэсць паразаў). Столькі ж балаў у «Сатурна». «Крылы Саветаў», што займаюць 14-е месца, маюць 5 пунктаў. «Сібір» – абсалютны навічок расійскай прэм’ер-лігі. Аднак каманда прабілася ў фінал Кубка Расіі і будзе прадстаўляць Расію ў Лізе Еўропы. Што ў клубе беларускага?У складзе і «Сібіры» і «Растова»– па тры гульцы-беларусы, найбольшае наша прадстаўніцтва ў суседнім чэмпіянаце. За «Сібір» выступаюць Дзмітры Молаш, Ягор Філіпенка і Генадзь Блізнюк, а за «Растоў» – Аляксандр Кульчы, Цімафей Калачоў, Антон Амельчанка і Цімафей Калачоў. Затое «Сібір» трэніруе беларускі спецыяліст – Ігар Крывушэнка. Таму гэты клуб можна назваць самым беларускім. Сёння на полі ў кожнай з камандаў было па два беларусы: Молаш і Філіпенка – у складзе «Сібіры», Амельчанка і Кульчы – у«Растове». Як паведамляў nn.by, у мінулым туры Цімафей Калачоў атрымаў цяжкую траўму (зламана малая бярцовая костка) і аднаўленне складзе ад двух да шасці месяцаў, а Генадзь Блізнюк злёг з кішэчнай інфекцыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навасібірская «Сібір» атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі. 2 мая ў матчы 8-га тура на сваім полі «Сібір» перайграла «Растоў» – 2:0 (Мядзведзеў, 58, Нагібін, 87). ...
|
|