Беларусь – Нямеччына – 2:1 (ОТ). 21.by

Беларусь – Нямеччына – 2:1 (ОТ)

16.05.2010 23:39 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 мая на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі выйграла ў гаспадароў у Кёльне ў овертайме з лікам 2:1, але каб захаваць шанцы на чвэрцьфінал трэба было перамагаць немцаў у асноўны час.

Зборная Беларусі павяла ў ліку на 8-й хвіліне – вызначыўся Андрэй Міхалёў. Другі перыяд закінутымі шайбамі не адзначыўся, а вось у трэцім немцы арганізавалі сапраўдны штурм варот Андрэя Мезіна.

Праўда, за паўтары хвіліны да канца трэцяга перыяда беларусы мелі шанец зрабіць лік 2:0. Міхаіл Грабоўскі выйшаў адзін у адзін на Эндраса, але перайграць нямецкага галкіпера не здолеў.

І тут спрацавала няпісанае правіла. Не забіваеш ты, забіваюць табе.

Немцы знялі галкіпера і і за 53,9 секунды да канца перыяда лік зраўнялі – вызначыўся форвард «Кёльна» Марсэль Мюлер.

За 14 секундаў да сканчэння овертайма пераможную шайбу закінуў Аляксей Калюжны – 2:1.

Але Беларусь не мае шанцаў на чвэрцьфінал, паколькі перамога ў овертайме гэта толькі два балы, а не тры.

Становішча ў групе «Е»:

Расія – 12 пунктаў (4 гульні), Фінляндыя – 6 (3 гульні), Данія – 6 (4), Нямеччына – 4 (4), Славакія – 3 (3), Беларусь – 2 (4).

Матчы ў нашай групе:

14 мая (пятніца): Данія – Славакія – 6:0, Фінляндыя – Беларусь – 2:0
15 мая (субота): Расія – Нямеччына – 3:2
16 мая (нядзеля): Расія – Данія – 6:1, Беларусь – Нямечынна.

17 мая (панядзелак) гуляюць: Фінляндыя – Славакія (17:15), Беларусь – Данія (21:15)
18 мая (аўторак): Нямеччына – Славакія, Расія – Фінляндыя

У чвэрцьфінал выходзяць чатыры найлепшыя каманды з групы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак беларусы не выйшлі ў плей-оф.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика