Зборныя Італіі і Казахстана пакідаюць эліту сусветнага хакею
18.05.2010 17:43
—
Новости Спорта
|
Няўдачнікі, што ў наступным годзе будуць выступаць у першым дывізіёне, вызначыліся сёння ў 3‑м туры суцяшальнага турніру
. Зборная Казахстана прайграла Францыі — 3:5, а Італія па булітах саступіла — ЗША — 2:3 Турнірнае становішча: ЗША — 8, Францыя — 6, Італія — 4, Казахстан — 0. Такім чынам вышэйшы дывізіён пакідаюць зборныя Італіі і Казахстана, якія толькі летась заваявалі сабе пуцёўкі ў эліту. У наступным годзе на чэмпіянаце свету, што пройдзе ў Славакіі, іх месца зоймуць зборныя Аўстрыі і Славеніі. Каманда Беларусі гуляла з Казахстанам на папярэднім этапе і выйграла з лікам 5:2. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўдачнікі, што ў наступным годзе будуць выступаць у першым дывізіёне, вызначыліся сёння ў 3‑м туры суцяшальнага турніру.Зборная Казахстана прайграла Францыі...
|
|