Эдуард Занкавец, верагодна, застанецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі
27.05.2010
—
Новости Спорта
|
Эдуард Занкавец, верагодна, застанецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі. Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі на сённяшнім пасяджэнні пагадзіўся з прапановай старшыні ФХРБ Яўгена Ворсіна даручыць штабу Занкаўца працу са зборнай.Праўда, пакуль не зразумела, ці будзе ў штаце федэрацыі хакея ўведзена пасада галоўнага трэнера, бо Яўген Ворсін панаракаў на складаную фінансавую сітуацыю, у сувязі з чым ФХРБ пакуль не гатовая забяспечыць зарплату трэнера.
Эдуард Занкавец, у штаб якога ўвайшлі таксама беларускія спецыялісты Уладзімір Цыплакоў, Аляксандр Андрыеўскі і Андрэй Гусаў, узначаліў нацыянальную дружыну ў красавіку, за месяц да старту чэмпіянату свету па хакеі. Нягледзячы на тое, што задача па выхаду ў васьмёрку наймацнейшых камандаў на першынстве планеты выканана не была (зборная Беларусі заняла 10‑е месца), выканкам ФХРБ прызнаў выступ нацыянальнай дружыны здавальняльным — 11 галасоў «за», 5 ‑‑ «супраць», астатнія ўстрымаліся. У пратаколе пасяджэння будзе адзначана, што задача на чэмпіянаце свету нацыянальнай дружынай выканана не была. Тым не менш, выканкам ФХРБ выступіў за працяг супрацоўніцтва з трэнерскім штабам Эдуарда Занкаўца. Мяркуецца, што праца гэтага штаба будзе доўгатэрміновай з прыцэлам на чэмпіянат свету 2014 года, які пройдзе ў Мінску. Зрэшты, Яўген Ворсін адзначыў, што працягласць працы цяперашняга трэнерскага штаба можа залежаць і ад вынікаў выступлення: «Праца са зборнай — гэта не ахоўная грамата, мы павінны ўбачыць прагрэс. Акрамя таго, мы павінны несці адказнасць разам са штабам нацыянальнай дружыны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эдуард Занкавец, верагодна, застанецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі. Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі на сённяшнім пасяджэнні пагадзіўся з... |
|