Жаночая зборная па гандболе не здолела выйсці ў фінальную частку ЧЕ
31.05.2010 11:39
—
Новости Спорта
|
Жаночая зборная Беларусі па гандболе не здолела выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2010.
30 мая ў Магілёве, у заключным матчы турніру ў 4-й адборачнай групе, падапечныя Канстанціна Шараварава выйгралі ў каманды Славеніі з лікам 31:30 (першы тайм — 16:16). Каб апярэдзіць славенак у выніковай табліцы і заняць другое прахадное месца, гаспадыням неабходна было перамагаць з розніцай дзесяць мячоў: першая сустрэча саперніц у Любляне завяршылася перамогай Славеніі — 30:21. Выніковае становішча: Германія — 12 пунктаў (розніца мячоў 205-129), Славенія — 6 (163-162), Беларусь — 6 (166-176), Італія — 0 (137-204). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночая зборная Беларусі па гандболе не здолела выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2010. 30 мая ў Магілёве, у заключным матчы турніру ў 4-й адборачнай...
|
|