Бернд Штанге: Чэмпіёнам свету будзе Іспанія. 21.by

Бернд Штанге: Чэмпіёнам свету будзе Іспанія

31.05.2010 17:43 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцам чэмпіянату свету па футболе ў ПАР «сто працэнтаў» будзе Іспанія, заявіў галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 31 мая.

«У фінале Іспанія будзе гуляць супраць Аргенціны, і на 88‑й хвіліне Торэс заб’е мяч», — жартам выказаў меркаванне Штанге. На пытанне, ці ў стане Дыега Марадона вывесці Аргенціну ў фінал, нямецкі спецыяліст адказаў, што «такая каманда можа гуляць і без трэнера».

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас ставіць на Англію.

«Але будзе нядрэнна, калі стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы‑2012 наша зборная правядзе супраць чэмпіёнаў свету французаў і выйграе», — сказаў Нявыглас.

Ён таксама паведаміў, што дэлегацыя БФФ, у якую ўвойдуць старшыня, генеральны дырэктар і начальнік міжнароднага ўпраўлення, 6 чэрвеня адправіцца ў ПАР на кангрэс ФІФА і нараду ў рамках УЕФА. Праграмай афіцыйных мерапрыемстваў прадугледжана наведванне стартавага матчу ПАР — Мексіка. У Паўднёвую Афрыку адправіцца і Бернд Штанге, які будзе сачыць за гульнёй французаў.


Дзмітры Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцам чэмпіянату свету па футболе ў ПАР «сто працэнтаў» будзе Іспанія, заявіў галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге, адказваючы на пытанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика