Сёння: Беларусь — Швецыя. Галоўны трэнер шведаў разлічвае на перамогу. 21.by

Сёння: Беларусь — Швецыя. Галоўны трэнер шведаў разлічвае на перамогу

02.06.2010 11:36 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Швецыі Эрык Хамрэн разлічвае на перамогу ў таварыскім матчы з камандай Беларусі, які пройдзе 2 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак ў 20:30).

«З нецярплівасцю чакаем гэтай сустрэчы. Думаю, каманды пакажуць цікавы футбол», — сказаў Хамрэн на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 1 чэрвеня.

Гэты спецыяліст пачаў працу са зборнай у лістападзе 2009 года, змяніўшы Ларса Лагербека, пад кіраўніцтвам якога шведы не змаглі выйсці ў фінал чэмпіянату свету‑2010. «Я не так доўга працую са зборнай, таму мне важна ўбачыць каманду ў справе, адносіны футбалістаў да гульні, камандны дух, асабліва на чужым полі. Заўсёды хочацца выйграць. Паглядзім, як атрымаецца заўтра. Наша мэта — перамога», — адзначыў Хамрэн.

Паводле слоў трэнера шведаў, пра беларускую зборную яму вядома няшмат. «Ведаю, што яна дабілася добрых вынікаў у апошніх таварыскіх матчах (2:2 з Гандурасам, 1:0 з Паўднёвай Карэяй). Памятаю, як летась ваша маладзёжная зборная гуляла ў фінале чэмпіянату Еўропы ў Швецы».

У складзе зборнай Швецыі 17 гульцоў. Хамрэн не лічыць, што гэта мала: «У матчы дазволена шэсць замен, таму не бачу праблемы».

Трэнер таксама паведаміў, што паспрабуе вярнуць у зборную яе лідэра Златана Ібрагімавіча, які адмовіўся ад выступленняў пасля няўдачы Швецыі ў кваліфікацыі ЧС‑2010.

Зборная Беларусі сустракалася са шведамі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 1998 года (1:5 у Стакгольме, 1:2 у Мінску).


Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Швецыі Эрык Хамрэн разлічвае на перамогу ў таварыскім матчы з камандай Беларусі, які пройдзе 2 чэрвеня на мінскім стадыёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика