Мінскі стадыён "Трактар" рэканструююць
09.06.2010
—
Новости Спорта
|
ArrayРэканструкцыя стадыёна "Трактар" у Мінску павінна распачацца сёлета. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.Гэты праект планавалася ажыццявіць з прыцягненнем літоўскага інвестара ў 2007—2010 гадах, аднак з-за шэрагу прычын гэта не было рэалізавана.
Паводле слоў Ладуцькі, праект будзе ажыццёўлены з некаторымі карэктывамі, у прыватнасці не будзе ўзводзіцца новы стадыён. Сёлета будзе пачата будаўніцтва футбольнага поля з падагрэвам і поля са штучным пакрыццём, а таксама ўзвядзенне крытага спартыўнага манежа на 3 тыс. месцаў са штучным футбольным полем. Пазней побач са стадыёнам павінен з'явіцца гандлёва-забаўляльны комплекс плошчай 40 тыс. кв. м, два гатэлі на 400 нумароў і адміністрацыйны цэнтр плошчай да 10 тыс. кв. м. Паводле ўзгаднення з інвестарам вясной 2011 года павінна быць распачата будаўніцтва гатэля на 150 нумароў. Мінгарвыканкам і кампанія-інвестар плануюць у хуткім часе падпісаць новы інвестыцыйны дагавор. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэканструкцыя стадыёна "Трактар" у Мінску павінна распачацца сёлета. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні...
|
|