Зборнай Беларусі на Кубку свету няма. За каго хварэць?
11.06.2010
—
Новости Спорта
|
Чэмпіянат свету па футболе, які сёння распачаўся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, ужо паспеў заняць розумы заўзятараў. Пакуль шанцы ва ўсіх камандаў роўныя, прыхільнікі гульні нумар адзін выказваюць свае меркаванні, хто з'яўляецца фаварытам і хто сёлета стане чэмпіёнам свету. Мы таксама папрасілі зрабіць прагноз на ПАР-2010 вядомых у свеце спорту асобаў. Старшыня федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас заявіў, што фаварытам турніру з'яўляецца зборная Англіі. заявіў, што фаварытам турніру з'яўляецца зборная Англіі.— Складана штосьці прагназаваць, але я ўсё-такі стаўлю на Англію. Тым больш што нядаўна яны выйгралі чэмпіянат Еўропы, — падзяліўся старшыня федэрацыі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай таварыскаму матчу зборных Беларусі і Швецыі. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Бернд Штанге выказаў такое меркаванне: выказаў такое меркаванне:— Выйграе Іспанія. Упэўнены ў гэтым на 100 працэнтаў. У фінале яны адолеюць Аргенціну з лікам 1:0. Пераможны гол на 88-й хвіліне заб'е Фернанда Торэс. Міхаіл Вергяенка, чэмпіён СССР у складзе мінскага "Дынама", намеснік старшыні федэрацыі футбола, таксама за Англію: таксама за Англію:— Я мяркую, што адна з афрыканскіх камандаў абавязкова зробіць сюрпрыз на Кубку свету. А ў прызёрах будуць Англія, Іспанія і Аргенціна. Асабіста я буду перажываць за нашага суперніка па адборачнай групе — зборную Англіі. Сяргей Гурэнка хварэць плануе за італьянцаў — нядзіўна, бо ў кар'еры футбаліста былі італьянскія старонкі. Сюрпрызаў ён таксама чакае ад іспанцаў, а вось за зборнай Англіі будзе назіраць з цікавасцю — як зменіцца каманда ў руках Фабіа Капэла ў фінальнай частцы. У трэнерскі геній Марадоны Гурэнка не верыць. "Футбалісты ў камандзе добрыя, але шэраг трэнерскіх рашэнняў мне не падабаецца", — падзяліўся думкамі спецыяліст. хварэць плануе за італьянцаў — нядзіўна, бо ў кар'еры футбаліста былі італьянскія старонкі. Сюрпрызаў ён таксама чакае ад іспанцаў, а вось за зборнай Англіі будзе назіраць з цікавасцю — як зменіцца каманда ў руках Фабіа Капэла ў фінальнай частцы. У трэнерскі геній Марадоны Гурэнка не верыць. "Футбалісты ў камандзе добрыя, але шэраг трэнерскіх рашэнняў мне не падабаецца", — падзяліўся думкамі спецыяліст.Так мяркуюць людзі, для якіх футбол — прафесія. А вось ці ўдасца мундзіялю, фінальная частка якога ўключае 64 матчы, адцягнуць ад штодзённых заняткаў астатніх беларусаў — пытанне. Тым больш што сярод 32 камандаў зборнай Беларусі няма. За каго ж яшчэ хварэць? Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён, цяжкая атлетыка: — Хутчэй за ўсё я не буду глядзець футбол. Нашай каманды там няма, хварэць няма за каго, правільна? Ну, толькі фінальны матч, магчыма, і гляну. Я не надта разбіраюся ў сусветным футболе, таму мне цяжка прадказаць, хто будзе змагацца ў фінале за чэмпіёнства. Ігар Астапковіч, прызёр Алімпійскіх гульняў, старшы трэнер па штурханнях нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы: — Футбол абавязкова пагляджу, асабліва фінальную частку. Хварэць буду за немцаў. А выйграюць аргенцінцы — так мне падказвае шостае пачуцце. Праўда, яно мяне толькі ў лёгкай атлетыцы не падводзіць, а ў футболе можа падвесці. Вольга Барабаншчыкава, спявачка і тэлевядучая: — Ну і задачку вы мне задалі... Калі шчыра, мне заўсёды цікава назіраць і хварэць за тыя каманды, дзе гуляюць мае знаёмыя. У ПАР жа нікога са знаёмых не будзе. Так што глядзець буду толькі выпадкова абраныя сустрэчы, дакладней тыя, якія будуць глядзець мае сябры — мужчыны ж не прапусцяць матч. А хварэю я ў такіх выпадках за прывабных футбалістаў. Мне падабаецца Крышціяну Раналду, вось за яго і буду перажываць. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат свету па футболе, які сёння распачаўся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, ужо паспеў заняць розумы заўзятараў. Пакуль шанцы ва ўсіх камандаў роўныя,... |
|