Бразільскія балельшчыкі чакалі ад сваёй каманды большага. 21.by

Бразільскія балельшчыкі чакалі ад сваёй каманды большага

17.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Чэмпіянат свету

Але матч пентакампіёнаў стаў другім па выніковасці

На чэмпіянаце свету па футболе прайшоў чарговы гульнявы дзень. Як і папярэднія матчы, уражанне ён пакінуў сумнаватае — зборныя імкнуцца згуляць унічыю, разлічваючы змагацца за тры ачкі ў больш вырашальных матчах. Зборныя Кот-д'Івуары і Партугаліі прадэманстравалі даволі невыразны футбол. Калі ў першым тайме гульня яшчэ больш-менш глядзелася і пакідала спадзяванні на галы ў другім тайме, то другая палова матчу літаральна хіліла ў сон: вялыя атакі часта не дахадзілі да варот — 0:0. Нічыя была і ў матчы славакаў і новазеландцаў, праўда, з лікам 1:1. Першым вызначыўся славацкі футбаліст Вітэк, ён забіў на 50-й хвіліне, але малавядомая нам зборная Новай Зеландыі зраўняла лік на апошняй дадатковай хвіліне — 1:1.

А вось матч паміж пяціразовымі чэмпіёнамі свету бразільцамі і самай закрытай зборнай свету — зборнай Паўночнай Карэі — выдаўся пакуль другім па выніковасці на чэмпіянаце свету: забіта тры мячы — 2:1 на карысць Бразіліі. Калі раней казалі, што ўсе зборныя на першынствах планеты забіваюць, колькі змогуць, а паўднёвыя амерыканцы — столькі, колькі захочуць, то на сёлетнім чэмпіянаце свету пра гэтую аксіёму можна забыць. Бразільцам прыйшлося няпроста з дысцыплінаванасцю і стрыманасцю суперніка.

Пра зборную КНДР на чэмпіянаце свету ходзяць легенды: каманда трэніруецца па пяць гадзін у дзень, месца яе размяшчэння трымаецца ў строгім сакрэце (паўночныя карэйцы базіруюцца быццам бы ў суседнім з КНДР Зімбабвэ), а адкрытыя трэніроўкі праходзяць у самым бедным прыгарадзе Іоханесбурга — каб у журналістаў не ўзнікала лішні раз жаданне туды накіроўвацца. Журналісты, акрэдытаваныя ад Паўночнай Карэі, быццам бы нанятыя ў суседняй Паўднёвай Карэі, а балельшчыкі, згодна з легендай, прыехалі з Кітая — сваіх жыхароў Кім Чэн ІР за межы "жалезнай заслоны" не выпусціць. Існуе легенда наконт 23-га гульца каманды: футбаліст, заяўлены ў адборачным цыкле як нападаючы, зараз быў унесены ў заяўку як варатар. ФІФА "раскусіла" праважатага і папрасіла замяніць іншым гульцом.

Балельшчыкі зборнай Бразіліі чакалі галоў кожныя 10-15 хвілін. Уся краіна сачыла за чэмпіянатам свету — у аўторак у другой палове дня ў Бразіліі зачыніліся крамы, банкі і офісы. Спецыяльным дэкрэтам у краіне час гульні зборнай аб'яўлены непрацоўным. Усе тры матчы зборнай КНДР пакажуць па тэлебачанні і ў Паўночнай Карэі — зразумела, што камандзе не прабачаць ганебнай гульні. На матч яна выйшла з суперабараняльнай схемай 5-4-1. І бразільцы нічога напачатку не маглі зрабіць з такой абаронай суперніка — першы тайм скончыўся сумнымі нулямі.

А вось у другім абаронца італьянскага "Інтэра" Майкон забіў гол-шэдэўр: ён уварваўся з правага фланга ў штрафную і катнуў мяч знешнім бокам ступні пад неверагодным вуглом. Карэйцы пасля гэтага засумавалі і прапусцілі другі гол — ад Элана. Праўда, за хвіліну да фінальнага свістка паўночныя карэйцы забілі гол прэстыжу. Але ў краіне, дзе нічыя аналагічная паражэнню, наўрад ці гэта будзе залічана.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

Двума радкамi

Учора ўдзень на чэмпiянаце адбылiся матчы ў групе Н: Гандурас — Чылi — 0:1 , Iспанiя — Швейцарыя — Х:Х.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але матч пентакампіёнаў стаў другім па выніковасці На чэмпіянаце свету па футболе прайшоў чарговы гульнявы дзень. Як і папярэднія матчы, уражанне ён пакінуў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика