Першы хет‑трык чэмпіянату
17.06.2010 17:21
—
Новости Спорта
|
У гэтай гульні Аргенціне зноў атрымалася забіў хуткі гол. Прычым, адзначыўся футбаліст па прозвішчу Пак Чу Юн. Пасля падачы з флангу мяч трапіў у ягоную нагу і адляцеў у вароты — аўтагол. Потым Ігуаін забіў галавой у блізкі вугал. Аднак ужо ў кампенсаваны час карэйцы намаганнямі Лі Чун Юн, які скарыстаўся шкалярскай памылка Дамічэлеса, адзін мяч адыгралі. Другі тайм пачаўся з атак карэйцаў. Некалькі разоў яны былі блізкія да ўзяцця варот, але не шанцавала. А потым слова ўзяў Месі. Першы ягоны ўдар адбіў Чон Сон Рэн, дабіванне прыйшлося ў штангу, але мяч удала адскочыў да Ігуаіна — 3:1. Карэйцы не паспелі адысці ад шоку, як Агуэра закінуў мяч у штрафную ўсё таму ж Ігуаіну, і форвард «Рэала» аформіў хет‑трык. А 17:00 сустрэнуцца Нігерыя і Грэцыя.Калі пераможа Нігерыя, ці будзе нічыя, то Аргенціна стане першай камандай на чэмпіянаце, якая трапіць у 1/8 фінала. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго аўтарам стаў форвард зборнай Аргенціны Гансала Ігуаін.
|
|