У Францыі паказваюць чэмпіянат свету без гучання вувузел
18.06.2010 12:06
—
Новости Спорта
|
Французскі тэлеканал Canal зрабіў сапраўдны падарунак сваім гледачам. Яны могуць глядзець трансляцыі з чэмпіянату свету па футболе 2010 года без дакучлівага гуку вувузел
— афрыканскіх дудак, бесперапыннае гучанне якіх выклікала буру незадаволенасці ў заўзятараў. Як высветлілася, на тэлеканале вырашылі прымяніць тэхналогію падзелу гукавых частот, якую ўжываюць у кінатэатрах. Дзякуючы гэтаму гук вувузел з трансляцыі выключаецца, а шум натоўпу і галасы каментатараў застаюцца. Сістэма была ўпершыню пратэставана ў аўторак, а ў чацвер падчас матчу Аргенціна ‑‑ Карэя ў яе якасці маглі пераканацца і гледачы. Па словах кіраўніка спартыўнага вяшчання Сірыл Лінет, гук быў практычна ідэальным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Французскі тэлеканал Canal зрабіў сапраўдны падарунак сваім гледачам. Яны могуць глядзець трансляцыі з чэмпіянату свету па футболе 2010 года без дакучлівага гуку...
|
|