«Тарпеда» Жодзіна — «Фюлкір» (Ісландыя), «Дняпро» Магілёў — «Лачы» (Албанія)
21.06.2010 14:59
—
Новости Спорта
|
У панядзелак, следам за лёсаваннем кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў, прайшло лёсаванне 1 і 2 раўндаў футбольнай Лігі Еўропы.
Нагадаем, што беларускія прадстаўнікі ў ёй — жодзінскае «Тарпеда» і магілёўскі «Дняпро» — пачынаюць з першага раўнду. Мінскае «Дынама» — з другога. Такім чынам: «Тарпеда» згуляе з ісландскім «Фюлкірам» (Рэйк"явік).Першы матч 1 ліпеня - у Жодзіне, матч - у адказ 8 ліпеня. «Фюлкір» летась фінішаваў на 3-м месцы, клуб заснаваны ў 1967 г. Уладальнік Кубка краіны 2001, 2002 гадоў. У сёлетнім розыгрышы клуб ідзе на 9-м месцы, зрэшты, «Тарпеда» займае перадапошні радок у беларускім чэмпіянаце. Магілёўскі «Дняпро» згуляе з албанскім клубам «Лачы» з аднайменнага горада.Клуб быў заснаваны ў 1965 г., у першым албанскім дывізіёне выступае ад 1992 года, у 2006/2007 гадах гуляў у другой лізе, але хуценька вярнуўся ў эліту албанскага футбола. Першы матч пройдзе 1 ліпеня - у Албаніі, матч у адказ - 8 ліпеня. АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыліся супернікі беларускіх клубаў у 1-м раўндзе футбольнай Лігі Еўропы.
|
|