Першы матч БАТЭ — ФК «Капенгаген» пройдзе 28 ліпеня ў Барысаве. 21.by

Першы матч БАТЭ — ФК «Капенгаген» пройдзе 28 ліпеня ў Барысаве

22.07.2010 10:49 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першая гульня 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж шасціразовым чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ і васьміразовым чэмпіёнам краіны «Капенгаген» пройдзе 28 ліпеня на гарадскім стадыёне Барысава.

Пачатак матчу а 19-й, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Гульня запланавана да паказу ў жывым эфіры на канале «Лад».

Матч у адказ — 4 жніўня ў Капенгагене, на стадыёне «Паркен».

***

Чэмпіянат Даніі стартаваў тыдзень таму, сталічны клуб перамог у першым туры з лікам 3:1. У першынстве гэтай краіны, як і ў Беларусі, бяруць удзел 12 камандаў, што гуляюць у тры колы (33 туры). Толькі чэмпіянат там праводзіцца, у адрозненне ад беларускага, па сістэме лета-вясна.

У 2-м туры чэмпіянату Даніі «Капенгаген» 25 ліпеня згуляе на выездзе з «Эсб"ергам», у гэты ж дзень БАТЭ таксама будзе гуляць у гасцях, у Магілёве з «Дняпром».

***

Пераможца двубою БАТЭ - «Капенгаген» выходзіць у плей-оф Лігі чэмпіёнаў,

пасля якога наступны раўнд — групавы турнір, у якім БАТЭ гуляў два гады тамы.

Нагадаем, што ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ двойчы перамог ісландскі «Хабнарф’ёрдзюр». Тыдзень таму ў Барысаве БАТЭ выйграў 5:1, а ўчора, у сераду, у Ісландыі — 1:0. Адзіны мяч на 15-й хвіліне забіў Віталь Радзівонаў.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика