«Дняпро» і мінскае «Дынама» выйшлі ў наступны этап Лігі Еўропы. 21.by

«Дняпро» і мінскае «Дынама» выйшлі ў наступны этап Лігі Еўропы

22.07.2010 21:27 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўскі «Дняпро» і мінскае «Дынама» выйшлі ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы – другі па значнасці еўрапейскі футбольны турнір. Жодзінскае «Тарпеда» не змагло прабіцца ў наступны этап.

Мінскае «Дынама» сёння, 22 ліпеня, у Таліне разграміла сілумяйскі «Калеў» з лікам 5:0. Тыдзень таму мінчукі перамаглі эстонскі клуб з лікам 5:1.

У 3-м раўндзе «Дынама» згуляе з «Макабі» з Хайфы. Першы матч пройдзе 29 ліпеня ў Ізраілі.

Магілёўскі «Дняпро» згуляў на сваім полі ўнічыю з нарвежскім «Стабекам» -- 1:1, і за кошт двух мячоў, забітых у Нарвегіі (2:2), таксама выйшаў у наступны этап, дзе згуляе з «Банікам» (Астрава. Чэхія).

Жодзінскае «Тарпеда» саступіла ў Барысаве бялградскаму ОФК – 0:1 (першы матч – 2:2) і пакідае турнір. ОФК у наступным раўндзе згуляе з турэцкім «Галатасараем».

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жодзінскае «Тарпеда» не змагло прабіцца ў наступны этап.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика