Жаночая зборная Беларусі па
26.07.2010 16:32
—
Новости Спорта
|
Жаночая зборная Беларусі па парашутным спорце пад кіраўніцтвам старшага прапаршчыка Аляксея Кавальчука стала пераможніцай у камандным заліку 35-га чэмпіянату свету, які праходзіў 15—25 ліпеня ў швейцарскім Буоксе. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны. У спаборніцтвах, што праводзіліся пад эгідай Міжнароднага савета ваеннага спорту, узялі ўдзел спартсмены з 36 краін. Беларуская каманда ў складзе старшага прапаршчыка Алены Ярмальчук, старшых сяржантаў Людмілы Гаўрыленкі і Наталлі Зіміной, яфрэйтараў Наталлі Нікіцюк і Таццяны Налівайкі заваявала залатыя медалі, апярэдзіўшы зборныя ЗША (2-е месца) і Кітая (3-е месца). У актыве беларусаў таксама першае месца ў акрабатычных парашутных скачках і другое месца ў спаборніцтвах па скачках на дакладнасць прызямлення. У скарбонцы капітана жаночай каманды старшага прапаршчыка Алены Ярмальчук тры ўзнагароды па выніках індывідуальных спаборніцтваў. Спартсменка заваявала сярэбраны медаль у парашутным дваябор"і, а таксама бронзавыя медалі ў акрабатычных парашутных скачках і скачках на дакладнасць прызямлення. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночая зборная Беларусі па парашутным спорце пад кіраўніцтвам старшага прапаршчыка Аляксея Кавальчука стала пераможніцай у камандным заліку 35-га чэмпіянату...
|
|