Першы дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы прынёс беларусам два медалі. 21.by

Першы дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы прынёс беларусам два медалі

28.07.2010 10:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне прынёс беларускім спартсменам два медалі.

27 ліпеня ў фінале спаборніцтваў па штурханні ядра ў жанчын 29-гадовая Надзея Астапчук заняла першае месца з вынікам 20,48 м. Другі вынік паказала яе 28-гадовая суайчынніца Наталля Міхневіч (19,53). Чацвёртай была Яніна Правалінская-Карольчык (19,29). "Бронза" ў Ганны Аўдзеевай з Расіі (19,39).

Усяго разыграны тры з 47 камплектаў узнагарод. У хадзьбе на 20 км прадстаўнік Беларусі Дзяніс Сімановіч быў дыскваліфікаваны. На сярэдзіне дыстанцыі ён ішоў другім, пасля 12 і 14 км — пятым.

У забегу на 10.000 м Сцяпан Рагаўцоў фінішаваў 16-м (29.40,19).

Медальны залік узначальваюць Беларусь і Вялікабрытанія (па 1, 1, 0).

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Барселоне прынёс беларускім спартсменам два медалі. 27 ліпеня ў фінале спаборніцтваў па штурханні ядра ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика