На працягу двух тыдняў Глеб можа сысці з "Барселоны". 21.by

На працягу двух тыдняў Глеб можа сысці з "Барселоны"

29.07.2010 14:29 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: Getty Images
Фото: Getty Images
Каталонскі футбольны клуб "Барселона" паехаў на матч у Нарвегію без беларуса Аляксандра Глеба. На думку яго агента Мікалая Шпілеўскага, гэтым "Барса" паказвае, што для гульца прыспеў час сыходзіць у іншы клуб.

Шпілеўскі: "Цяжка адказаць мне на гэтае пытанне. І цяжка і лёгка. Яны гэтым паказваюць, што я павінен прымаць больш актыўны ўдзел у трансферы Аляксандра Глеба. Сёння мае прадстаўнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі "Барселоны" і вядуць перамовы пра будучыню Аляксандра. Тым, што ён не паехаў у Нарвегію, яны даюць нам зразумець, што мы павінны прыняць рашэнне не на карысць "Барселоны", а нейкай іншай каманды. Відаць, сітуацыя падводзіцца да таго, што нам на працягу некалькіх тыдняў трэба прымаць рашэнне аб яго трансферы".

Па словах Шпілеўскага, прапановы ад іншых клубаў ужо ёсць і ўжо праз два тыдні ўсё стане вядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каталонскі футбольны клуб "Барселона" паехаў на матч у Нарвегію без беларуса Аляксандра Глеба. На думку яго агента Мікалая Шпілеўскага, гэтым "Барса" паказвае, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика