Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з аўстрыйцамі. 21.by

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з аўстрыйцамі

12.08.2010 13:41 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю 3:3 з камандай Аўстрыі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2011.

Гульня прайшла 11 жніўня ў аўстрыйскім Пашынгу. Падчас сустрэчы выхаванцы Георгія Кандрацьева саступалі 0:1 і 1:3.

Мячы забілі: у гасцей — Сівакоў (31), Рэкіш (75, 90); у гаспадароў — Нухіу (29, 45), Арнаутавіч (35, з пенальці). Аўстрыйцы страцілі на сваім полі першыя ачкі.

Склад зборнай Беларусі (звесткі сайта УЕФА): Гутар, Драгун, Паліцевіч, Астравух, Сівакоў (капітан), Юрчанка, Варанкоў (Рэкіш, 73), Няхайчык, Гардзяйчук (Скавыш, 46), Вераціла, Філіпенка. На 71-й хвіліне папярэджанне атрымаў Паліцевіч.

Становішча каманд у 10-й групе: Аўстрыя — 14 ачкоў (7 матчаў; розніца мячоў 16–9), Шатландыя — 13 (6; 13–5), Беларусь — 13 (6; 14–10), Албанія — 4 (7; 9–17), Азербайджан — 1 (6; 5–16).

Заключныя матчы беларускія футбалісты правядуць дома 3 і 7 верасня супраць Шатландыі і Азербайджана.

У плей-оф кваліфікацыі выходзяць пераможцы 10 груп і чатыры лепшыя каманды сярод заняўшых другія месцы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю 3:3 з камандай Аўстрыі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2011. Гульня прайшла 11 жніўня ў аўстрыйскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика