Прэзідэнт кіеўскага
17.09.2010 12:07
—
Новости Спорта
|
«Калі б мы абыгралі БАТЭ, герояў бы з нас ніхто не зрабіў, а паколькі мы не выйгралі — ператварыліся ў антыгерояў», — заявіў прэзідэнт ФК «Дынама» (Кіеў) Ігар Суркіс пасля заканчэння матчу групавога этапу Лігі Еўропы супраць БАТЭ, паведамляе сайт украінскай каманды. Сустрэча прайшла ў Кіеве 16 верасня і завяршылася ўнічыю 2:2. «Лічу, першы тайм быў праведзены дастаткова ўпэўнена, нягледзячы на тое, што мы прапусцілі мяч ужо на «Учора я папярэджваў, што гульня будзе вельмі складанай, нам процістаяла няпростая каманда, якая гуляе з велізарным жаданнем, — нагадаў прэзідэнт „Дынама“. — Напэўна, да футбалістаў не дастукаўся ні я, ні галоўны трэнер. З сябе віну не здымаю, адказнасць за вынік ляжыць на мне, гэтак жа сама, як і на галоўным трэнеры… Беларусам няма чаго было губляць, яны гулялі ў сваю гульню і біліся з першай да апошняй хвіліны». Суркіс заявіў пра намер пагутарыць з галоўным трэнерам Валерыем Газаевым, які даў зразумець, што можа падаць у адстаўку. «Я не люблю прымаць эмацыянальныя рашэнні. Пра вынік нашай гутаркі вы даведаецеся вельмі хутка», — сказаў прэзідэнт кіеўскага клуба. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі б мы абыгралі БАТЭ, герояў бы з нас ніхто не зрабіў, а паколькі мы не выйгралі — ператварыліся ў антыгерояў», — заявіў...
|
|