Спалохаліся перамогі. 21.by

Спалохаліся перамогі

27.09.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 26 верасня, гандбольнае мінскае «Дынама» стартавала ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. На сваёй пляцоўцы, у сталічным Палацы спорту, клуб прайграў іспанскаму «Вальядаліду» з лікам 30:35.

У атацы адзін з найлепшых гульцоў сустрэчы Павел Ацьман, фота dinamohandball.by

«Зямля ў ілюмінатары» і «Бяжы, бяжы, хлопец» — такой музыкай сустракаў гледачоў «Палац спорту», паволі запаўняючыся гледачамі. Да аншлагу было далёка. Пратакольныя лічбы зафіксававалі лічбу 2 200 заўзятараў з 3 200 магчымых.

Сёння мінскае «Дынама» стартавала ў групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супрацьстаяў беларускаму клубу, якому толькі пайшоў трэці год, іспанскі «Вальядалід» — каманда-паўнагодак (заснаваная ў 1991 г.), але якая мае прыстойны еўракубкавы досвед. Што да іспанскага чэмпіянату, то летась клуб з паўночнага захаду краіны фінішаваў 3-м, што дало магчымасць прайсці ў ЛЧ. «Дынама», нагадаем, прабівалася праз кваліфікацыйны раўнд у Партугаліі ў пачатку верасня. Летась кваліфікацыйны раўнд мінскі клуб не здолеў перадолець.

Ужо з першых хвілін «Вальядалід» пайшоў у адрыў — 2:3, 2:4, 3:5.

Характэрны для першага тайма момант быў на 26-й хвіліне 1-гатайма, калі Хасэ Анхель Дэльгада адзінаручна спыніў нашу атаку і панёсся ў адрыў, нібыта ў хакеі. Дэльгада забіў, а Эгідзіус Пяткевічус (наш варатар) не выручыў. Першы тайм скончыўся з лікам 12:18. І досыць песімістычныя прагнозы на другі тайм

Не сумавалі хіба фанаты дынамаўскага клуба,

які апроч традыцыйных крычалак пра вернасць камандзе і яе сілу, скандавалі таксама «Прессбол — петух», у такі спосаб не пагаджаючыся з асвятленнем на старонках газеты фанацкага руху і паводзінаў фанаў на стадыёне.

«Панаехала гасцей з іншаземных абласцей» — такую песню паставілі арганізатары ў перапынку матча:)

Забягаючы наперад, трэба сказаць, што густ і пачуццё гумару ў тых, хто адказваў за музычнае начынне відовішча, быў выдатны: «Джэнэзіс», «Раксэт» — і «Касіў Ясь канюшыну».

***

А другі тайм быў абсалютна іншым. Нейкі час беларусы гулялі з іспанцамі у такі спосаб: гол яны, гол — мы.

А потым пачалі скарачаць розніцу ў ліку.

Дагуляліся да 16:23, а потым пайшлі імкліва скарачаць розніцу мячоў

Спрычыніліся да гэтага промахі кастыльцаў і сэйвы Валянціна Кашавога. На 13-й хвіліне 2-га перыяда беларусы скарацілі, здавалася, да мнімуму — 20:23. Бо іспанцы ўзялі тайм-аут.

Не дапамагло — 21:23, потым 22:23 і нарэшце нічыя на 17-й хвіліне 23:23.

І тут з дынамікаў грымнула музыка: «І Ленін такой маладой».

Праўда, іспанцы потым сабраліся і закінулі, у тым ліку і дзякуючы нашым згубам-стратам, два мячы — 23:25. А потым нават пайшлі ў адрыў.

У выніку 30:35, але «Дынама» глядзелася досыць аптымістычна.

Нават трыбуны прачнуліся і давалі чаду не горай за фанацкі сектар.

Найлепшым у беларусаў былі Павел Ацьман і Віталь Кажанеўскі — 6 галоў, Дзяніс Рутэнка — 5, Максім Бабічаў — 4, Аляксандр Цітоў — 3, Сяргей Шыловіч, Віктар Каваленка — 2, Сяргей Ануфрыенка, Барыс Пухоўскі — 1.

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер «Дынама» Сяргей Бябешка зазначыў:

«У першай палове гульня крыху не атрымлівалася. Каманда ўпершыню гуляла супраць такога моцнага суперніка. Было бачна, што нашыпакуль не гатовы супрацьстаяць камандзе, што абараняецца 3–3, 6–0. У другім тайме каманда праявіла свой характар. Калі была нічыя, трэба было дабіваць суперніка. Магчыма, мы спалохаліся, што можам абыграць гасцей. Хлопцы змагаліся, праявілі характар. Нам трэба яшчэ працаваць, трэба расці. Усе адпрацавалі, так як трэба.

У нас усё наперадзе, потым будуць гульні, думаю, што мы яшчэ будзем абыгрываць суперніка».

***

Іншыя матчы 1-га тура ў нашай групе: «Пік» (Венгрыя) — «Шафхаухэн» — 29:26

«Чэхаўскія мядзведзі» — «Ольбарг» (Данія) — 39:29.

Наступны матч «Дынама» правядзе 2 кастрычніка ў Мінску супраць венгерскага «Піка».

7 кастрычніка згуляе ў Мінску з «Чэхаўскімі мядзведзямі».

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандбольнае мінскае «Дынама» стартавала ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Прайгралі «Вальядаліду», але біліся да апошняга.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика