Пяць узнагарод заваявалі беларускі на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы. 21.by

Пяць узнагарод заваявалі беларускі на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы

27.09.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяць медалёў — два сярэбраныя і тры бронзавыя — заваявалі беларускія спартсменкі на ХХХ чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў у Маскве з 19 па 26 верасня.

Другія месцы беларускі занялі ў камандных спаборніцтвах (Любоў Чаркашына, Меліціна Станюта, Ганна Рабцава, Аляксандра Наркевіч) і групавым мнагаборстве (Марына Ганчарова, Анастасія Іванкова, Аляксандра Осіпава, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч).

Бронзавыя ўзнагароды дасталіся ім у індывідуальным мнагаборстве, практыкаванні са скакалкай (абедзве — Меліціна Станюта) і групавым практыкаванні з трыма стужкамі і дзвюма скакалкамі.

У агульным медальным заліку Беларусь (0, 2, 3) заняла трэцяе месца пасля Расіі (8, 5, 1) і Італіі (1, 2, 0). На чацвёртым месцы Азербайджан (0, 0, 4), на пятым — Балгарыя (0, 0, 1).

На леташнім чэмпіянаце свету ў Японіі беларускія гімнасткі заваявалі тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі, заняўшы трэцяе месца пасля Расіі (7, 3, 2) і Італіі (2, 1, 0).

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць медалёў — два сярэбраныя і тры бронзавыя — заваявалі беларускія спартсменкі на ХХХ чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика