Расійскія мядзведзі загрызлі мінскае «Дынама»
07.10.2010 23:09
—
Новости Спорта
|
Сустрэча была цікавая і тым, што ў складзе падмаскоўнага клуба гуляе былы зборнік Сяргей Гарбок, які прыняў расійскае грамадзянства, каб гуляць за Расію. Кожны дотык яго мяча трыбуны сустракалі гучным свістам. У першым тайме вялася роўная барацьба. «Дынама» вырывалася на тры мячы (7:4, 14:11), але мядзведзі пастаянна даганялі, адстаючы на Правальнай для беларускага клуба аказалася У нападзенні гульня ў «Дынама» абсалютна разладзілася. Адсутнасць рэалізацыі момантаў пры выхадах адзін на адзін і проста адсутнасць шанцавання. За апошнія 15 хвілін 2 тайма «Дынама» закінула толькі адзін мяч. У выніку 27:34.Найлепшым у беларусаў быў Барыс Пухоўскі – 7 мячоў, Віталь Кажанеўскі – 6, Дзяніс Рутэнка – 5, Павал Ацьман і Сяргей Ануфрыенка – па 3, Рэмігіус Чэпуліс – 2, Максім Бабічаў – 1. Найлепшым у «мядзведзяў» — Цімур Дзібіраў (8 мячоў), Сяргей Гарбок закінуў адзін мяч. За матчам назіралі 2 300 гледачоў, прысутнічаў на трыбунах галоўны трэнер хакейнага «Дынама» Марэк Сікора. Становішча камандаў пасля *** Нагадаем, што ў першым матчы ў Мінску «Дынама» прайграла «Вальядаліду» — 30:35, а 2 кастрычніка выйграла ў венгерскага «Піка» — 33:29. Усе тры матчы «Дынама» гуляла дома, а цяпер два матчы правядзе на выездзе. 17 кастрычніка — супраць «Ольбарга», а 21 кастрычніка — супраць швейцарскага «Кадэтэна». Наступны матч у Мінску пройдзе 28 лістапада. «Дынама» згуляе супраць «Кадэтэна». Наступны і апошні матч у сталіцы Беларусі пройдзе ажно 27 лютага (Ольбарг). *** На пасляматчавай Сяргей Бябешка (Дынама): Цяжка нешта казаць, калі каманда 50 хвілін б’ецца з вопытным супернікам. Апошнія дзесяць хвілін было нешта неверагоднае. Ці то мы кепска кідалі, ці то варатар суперніка добра адстаяў. 60 хвілін змагацца на роўных з камандай «Чэхаўскія мядзведзі»- пакуль нерэальна. Хачу павіншаваць суперніка з законнай перамогай. Падзяліцца навіной:
АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дынама» саступіла «Чэхаўскім мядзведзям» з лікам 27:34.
|
|