Абвешчаны кошт квіткоў на Алімпіяду ў Лондане. 21.by

Абвешчаны кошт квіткоў на Алімпіяду ў Лондане

15.10.2010 18:02 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матчы па пляжным валейболе будуць праходзіць на пляцы Коннай гвардыі ў цэнтры Лондана.

Арганізатары Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане абвясцілі цэны на квіткі на розныя мерапрыемствы.

Самымі дарагімі будуць квіткі на фінал мужчынскіх спаборніцтваў у бегу на 100 метраў: іх можна будзе ўбачыць за 725 фунтаў стэрлінгаў (1 160 даляраў па сённяшнім курсе).

Паглядзець цырымонію адкрыцця можна будзе ў залежнасці ад месца ад 20,12 да 2 012 фунтаў.

Усяго на кваліфікацыйныя і фінальныя турніры па ўсіх 26 алімпійскіх відах спорту будзе прададзена больш за 8 800 000 квіткоў.

75% з іх паступіць у продаж у сакавіку 2011 г., і на сёння цікавасць да іх набыцця афіцыйна пацвердзілі ўжо больш за 1,4 млн чалавек.

Пры гэтым законы аб свабодзе гандлю гавораць, што жыхары большасці еўрапейскіх краін змогуць набыць квіткі ў той жа час, як і брытанцы.

Арганізатары Гульняў спадзяюцца, што квіткі будуць даступныя ўсім, але прызнаюць, што, магчыма, не здолеюць стрымаць абяцанне, дадзенае падчас падачы заяўкі, - пра тое, што некаторыя квіткі будуць каштаваць не больш за 15 фунтаў стэрлінгаў (23 даляры), а каля паловы усіх квіткоў - 30 фунтаў ці меней.

Пры гэтым 90% квіткоў будзе каштаваць не больш за 100 фунтаў, дзве траціны - не больш за 50 фунтаў, а 2,5 млн квіткоў - за 20 фунтаў, а то і меней.

Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30% квіткоў будзе каштаваць менш, чым 20 фунтаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика