Андрэй Сасніцкі: БАТЭ падышоў да матча з «Шэрыфам» у аптымальнай форме
20.10.2010 19:15
—
Новости Спорта
|
Андрэй Сасніцкі, у прыватнасці, зазначыў: Казаць пра настрой і эмацыйны ўздым будзе залішнім. Сёння ўсе футбалісты, трэнерскі і штаб каманды жывуць будучай гульнёй. Мы разумеем складанасць гэтага матчу. Гуляем з лідэрам нашай групы. Гэта раз. . Думаю, што гульня будзе досыць цяжкай, бо разыгрываецца лідэрства ў групе. Разыгрываецца размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы. Ёсць у нас пэўныя цяжкасці з гульцамі.Не ўсё ў аптымальным функцыянальным стане. Ёсць траўмаваныя. Як я ўжо казаў, гэта Нэлсан Фрэд. Мікратраўмы ў Мірала Самарджыча і Джымі Франса. У апошні дзень вырашыцца, наколькі гэтыя траўмы дазволяць ім ўдзельнічаць у гульні. А сёння мы ў прыўзнятым настроі, на добрым фоне рыхтуемся, размаўляем і камунікуемся як на тэарэтычных, так і на практычных занятках. Даносім да гульцоў тое, што неабходна. Каб заўтра, выйшаўшы на матч, яны былі найперш былі ўпэўненыя ў сваіх сілах і ведалі, што ім рабіць у той ці іншай гульнявой сітуацыі. Улічваючы тое, што вы гулялі ў Беларусі, ці будзе гэта для вас дадатковай матывацыяй у заўтрашняй гульні з БАТЭ? Вядома, як бы ні было, я ўжо даўно жыву ў Беларусі, за выняткам гэтых трох гадоў, што працую ў Ціраспалі. Ёсць пэўная падаплёка, але яна, напэўна, больш ідзе з боку беларускіх журналістаў. У мяне, вядома, эмацыйны пад’ём павышаны. Я, Працуючы ў Беларусі, у мяне не атрымлівалася перамагчы барысаўскі клуб. Чаго больш асцерагаецеся ад барысаўскай каманды? — Не будзе сакрэтам вылучыць барысаўскую атаку. Іх агрэсіўная гульня наперадзе выразна праглядаецца і на выязных матчах. Яны гуляюць у атакуючы футбол і вялікімі сіламі атакуюць, нават гуляючы на выездзе. У іх ёсць добрыя гульцы, за якімі трэба вельмі ўважліва сачыць. Страта канцэнтрацыі, пільнасці можа прывесці да сур’ёзных праблемаў.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 20 кастрычніка, у Ціраспалі напярэдадні матчу групавога этапу Лігі Еўропы «Шэрыф» — БАТЭ галоўны трэнер малдоўскага клуба Андрэй Сасніцкі і паўабаронца...
|
|