Зборная Беларусі заняла рэкорднае месца ў рэйтынгу ФІФА. 21.by

Зборная Беларусі заняла рэкорднае месца ў рэйтынгу ФІФА

21.10.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэты раз падапечныя Бернда Штанге за месяц падняліся на 13 пазіцый

20 кастрычніка Міжнародная федэрацыя футбола распаўсюдзіла новы рэйтынг зборных, дзе наша каманда заняла рэкордна высокае для сябе месца — 42-е. Гэта найлепшы паказчык у гісторыі нашай дружыны (дагэтуль найвышэйшай была 55-я пазіцыя, якую Беларусь займала ў верасні гэтага года).

У дзясятку лепшых футбольных зборных свету ўвайшлі Іспанія, Галандыя, Бразілія, Германія, Аргенціна, Англія, Уругвай, Партугалія, Харватыя і Расія. Нашы ўсходнія суседзі, дарэчы, за месяц падняліся на дзясяты радок з 25-га. З краін былога СССР нашу каманду, акрамя Расіі, у рэйтынгу апярэдзіла толькі каманда Украіны. Сярод 53-х еўрапейскіх зборных мы знаходзімся на 24-й пазіцыі (31-я месяц таму). Нашы супернікі па групе ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 размясціліся наступным чынам: Францыя — 18-е месца, Румынія — 50-е, Боснія і Герцагавіна — 53-е, Албанія — 65-е, Люксембург — 135-е. Усяго ў рэйтынг уключана 207 зборных. Наступная версія будзе апублікавана 17 лістапада.

"Спартак" саступіў "Чэлсі", "Арсенал" разграміў "Шахцёр"

У аўторак адбыліся восем матчаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Гэта быў дрэнны дзень для нашых суседзяў, клубы якіх прабіліся ў фінальную стадыю. Расійскі "Спартак" дома саступіў "Чэлсі" — 0:2. Англійскі "Арсенал" разграміў украінскі "Шахцёр" — 5:1.

У групе Е італьянская "Рома" дома саступіла швейцарскаму "Базэлю" — 1:3, а нямецкая "Баварыя" перайграла "Клуж" з Румыніі — 3:2. У групе F "Марсэль" перайграў "Жыліну" са Славакіі — 1:0. У квартэце G галандскі "Аякс" перамог "Асер" з Францыі — 2:1, "Рэал" адолеў італьянскі "Мілан" — 2:0. У групе H таксама з лікам 2:0 "Брага" з Партугаліі перайграла сербскі "Партызан".

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз падапечныя Бернда Штанге за месяц падняліся на 13 пазіцый 20 кастрычніка Міжнародная федэрацыя футбола распаўсюдзіла новы рэйтынг зборных, дзе наша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика