Азаранка прайграла стартавы матч на турніры ў Дохе + фота тэнісістак. 21.by

Азаранка прайграла стартавы матч на турніры ў Дохе + фота тэнісістак

27.10.2010 21:01 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На фота няма Вікторыі Азаранкі, якая ў нядзелю яшчэ не прыбыла з Масквы: Ск"явоне, Клійстэрс, Званарова, Вазняцкі, Янкавіч, Дзяменцьева, Стосур.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (10-е месца ў рэйтынгу) з паразы стартавала на выніковым турніры ў сталіцы Катары горадзе Доха.

27 кастрычніка ў стартавым для сябе матчы яна саступіла 2-й ракетцы свету Веры Званаровай з Расіі — 6:7 (4:7), 4:6.

У чацвер беларуска сустрэнецца з бельгійкай Кім Клійстэрс (4).

Нагадаем, што ў выніковым турніры WTA бяруць удзел восем наймацнейшых тэністак свету.

Азаранка, якая ўдзельнічае ў турніры з-за таго, што адмовіліся сёстры Ўільямс, разам са Званаровай, Клійстэрс, а таксама сербкай Еленай Янкавіч гуляе ў «белай групе».

У «бардовай» групе выступаюць датчанка польскага паходжання Караліна Вазняцкі, расіянка Алена Дзяменцьева, аўстралійка Саманта Стосур.

У паўфінал выходзяць па дзве тэнісісткі з групы.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фота няма Вікторыі Азаранкі, якая ў нядзелю яшчэ не прыбыла з Масквы: Ск"явоне, Клійстэрс, Званарова, Вазняцкі, Янкавіч, Дзяменцьева, Стосур. Беларуская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика