СПОРТ-ТАЙМ
29.10.2010
—
Новости Спорта
|
Азаранка саступіла Званаровай
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая нядаўна выйграла Кубак Крамля, прайграла свой стартавы матч на выніковым турніры ў Досе. Яе суперніцай была расіянка Вера Званарова, з якой яна год таму абмянялася трэнерамі. Гульня з другой ракеткай свету Званаровай была прыкладна роўнай, і на працягу 2,5 гадзіны Віка мела ўсе шанцы на перамогу. Першы сэт доўжыўся 1 гадзіну 15 хвілін, і Віка саступіла яго толькі на тай-брэйку з лікам 6:7. У другім сэце наша тэнісістка таксама вяла з камфортнай перавагай 4:2, але прайграла з лікам 4:6. У сваёй групе Азаранка згуляе яшчэ два матчы. Дынамаўцы прайгралі маскоўскім аднаклубнікамХакейнае "Дынама", якое пачало сваю серыю матчаў на "Бабруйск-Арэне", саступіла ў першым матчы аднаклубнікам з Масквы (1:3) у чэмпіянаце КХЛ. Яшчэ адна дрэнная навіна: падчас матча атрымаў траўму капітан каманды Ёзэф Штумпел. Марэк Сікора меў усе ж такі рацыю, калі казаў, што арэна ў Бабруйску для хакеістаў чужая. Але "Дынама-Мінск" вымушаная на ёй гуляць па прычыне правядзення на "Мінск-Арэне" дзіцячага "Еўрабачання". Вернецца каманда на сталічную пляцоўку толькі 30 лістапада. Гандбалісты стартавалі няўдалаГандбалісты саступілі ў стартавым матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы-2012, які праходзіў у Ольбаргу на "Гігантум Арэне" зборнай Даніі (33:41), якая з'яўляецца фаварытам групы. Але ёсць і добрая вестка: у каманду пасля перапынку вярнуўся Сяргей Рутэнка. Тым часам у групе прайшоў яшчэ адзін матч — расіяне перайгралі швейцарцаў 36:34. 31 кастрычніка беларусы ў Брэсце прымаюць расійскую каманду. З квартэта ў кантынентальную частку кантынентальнага першынства выйдуць дзве мацнейшыя зборныя. "Партызан" выбіў "Дынама" з КубкаСталічны футбольны клуб "Дынама-Мінск" праводзіў кубкавы матч 1/8 розыгрышу супраць аўтсайдара першынства мінскага "Партызана". І нечакана саступіў 0:1. На 79-й хвіліне лёс сустрэчы вызначыў гол легіянера Ледзесмы. Гэта робіцца дрэннай традыцыяй сталічнага "Дынама" саступаць куды менш рэйтынгавым супернікам. Летась каманда прайграла гомельскаму ДСК з першай лігі. Вынік гэтага матча сумны яшчэ і тым, што мы хутчэй за ўсё не ўбачым "бела-блакітных" у еўракубках на наступны год. Кубак Беларусі зрабіў "ручкай" камандзе, а шанцы на медалі ў чэмпіянаце ў падапечных Уладзіміра Гольмака пакуль даволі ўяўныя (каманда займае чацвёртае месца, на 15 ачкоў адстаючы ад лідара БАТЭ і чатыры ачкі саступаючы трэцяму "Мінску"). Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Азаранка саступіла Званаровай Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая нядаўна выйграла Кубак Крамля, прайграла свой стартавы матч на выніковым турніры ў...
|
|