Расія перамагла беларусаў у гандболе. 21.by

Расія перамагла беларусаў у гандболе

31.10.2010 17:04 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла ў 2-м матчы адборачнага этапа чэмпіянату Еўропы зборнай Расіі з лікам 32:39. Матч прайшоў 31 кастрычніка ў Брэсце.

У першым тайме беларусы змаглі выйсці наперад з лікам 11:8, прычым закінулі чатыры мячы запар, але не змаглі ўтрымаць перавагу, прайграўшы першы тайм 18:19.

У другім тайме таксама выйшлі наперад (23:22), але адразу атрымалі два галы ў свае вароты, а потым расіяне паступова нарасцілі перавагу да сямі мячоў — 32:39.

Найлепшымі ў беларусаў былі Сяргей Рутэнка і Максім Баранаў, якія закінулі па сем мячоў. У Івана Броўкі — 6 мячоў, Сяргея Шыловіча — 5.

Сёння ж зборная Даніі выйграла ў гасцях у Швейцарыі 36:25.

***

Нагадаем, што ў першым матчы адборачнага турніру 27 кастрычніка зборная Беларусі прайграла ў Ольбаргу Даніі 33:41, а Расія ў сераду выйграла ў Швейцарыі 36:34.

Пасля 2-х тураў: Данія, Расія - па 4 балы, Беларусь, Швейцарыя -- 0.

Наступныя матчы падапечныя Юрыя Шаўцова правядуць супраць Швейцарыі.

9–10 сакавіка 2011 г. у гасцях, 12–13 сакавіка — дома. 8–9 чэрвеня матч на сваёй пляцоўцы з Даніяй, 12–13 чэрвеня — з Расіяй у гасцях.

На чэмпіянат Еўропы, што пройдзе ў студзені 2012 года ў Сербіі, выходзяць дзве каманды з групы

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла ў 2-м матчы адборачнага этапа чэмпіянату Еўропы зборнай Расіі з лікам 32:39. Матч прайшоў 31 кастрычніка ў Брэсце. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика