Футбол. «Кубак Садружнасці» пройдзе ў Пецярбургу. 21.by

Футбол. «Кубак Садружнасці» пройдзе ў Пецярбургу

10.11.2010 12:06 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі карэспандэнту «Прессбола» ў Расійскім футбольным саюзе, чарговы, 19-ы, міжнародны турнір «Кубак Садружнасці» (так будзе з гэтага часу гучаць яго афіцыйная назва замест Кубка чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі) пройдзе з 15 па 23 студзеня 2011 г. у Санкт-Пецярбургу.

Спаборніцтвы пройдуць у ранейшым фармаце: 16 камандаў будуць падзеленыя на чатыры групы, яны згуляюць аднакругавы турнір, па выніках якога па два найлепшыя клубы выйдуць у чвэрцьфінал.

***

Беларускі прадстаўнік на Кубку яшчэ не вызначаны. На залатыя медалі нацыянальнага першынства прэтэндуюць БАТЭ і «Шахцёр» (да канца чэмпіянату засталіся два туры — Барысаў апярэджвае Салігорск на 6 пунктаў).

Але не выключана, што БАТЭ (калі стане чэмпіёнам) адмовіцца, як летась, ад удзелу ў студзенскім турніры з прычыны шчыльнага графіка — клуб завершыць футбольны сезон толькі 15 снежня (матчам з AZ), а ў другой палове лютага ўжо згуляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

У студзені 2010 г. на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і Балтыі Беларусь прадстаўляў бронзавы прызёр чэмпіянату — 2009 магілёўскі «Дняпро» — і БАТЭ, і срэбнае тады мінскае «Дынама» ад удзелу ў турніры адмовіліся.


Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі карэспандэнту «Прессбола» ў Расійскім футбольным саюзе, чарговы, 19-ы, міжнародны турнір «Кубак Садружнасці» (так будзе з гэтага часу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика