Да "Баварыі", "Чэлсі" і "Рэала" дадаліся "Алімпік" і "Мілан"
25.11.2010
—
Новости Спорта
|
У аўторак адбылося восем матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У групе G мадрыдскі "Рэал" разграміў на выездзе галандскі "Аякс" 4:0. Мадрыдцы прыехалі ў Амстэрдам ужо ў рангу ўдзельнікаў плэй-оф. А дубль Крышціяну Раналду, а таксама дакладныя ўдары Карыма Бензема і Альваро Альбелуа дазволілі забраніраваць першае месца ў групе. "Аякс", які ўсю сустрэчу змагаўся за тое, каб трапіць у плэй-оф, так і не паказаў, за кошт чаго збіраецца абгуляць масцітага суперніка. Падапечныя ж Жазэ Маўрынью набралі нядрэнны ход: "каралеўскі клуб" ні разу не саступіў у чэмпіянаце Іспаніі, дзе на ачко апярэджвае "Барселону", і з першага месца стартуе ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. У другім матчы групы сустракаліся "Осер" і "Мілан". Галы Златана Ібрагімавіча і Ранальдзінью, які выйшаў на замену ў апошнія пяць хвілін, прынеслі разам з перамогай (2:0) і пуцёўку ў 1/8. У групе H з 12 ачкамі на першае месца выйшаў украінскі "Шахцёр" — дзякуючы выязной перамозе над "Партызанам". Нават не перамозе, а разгрому — 3:0. Тры галы былі забітыя данецкімі футбалістамі на працягу ўсяго 16 хвілін другога тайма, і яны наблізілі ўкраінскую каманду да першага ў гісторыі выхаду ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Каб утрымаць лідарскія пазіцыі, "Шахцёру" ў апошнім матчы дастаткова не прайграць "Браге". Але гэта не так проста — "Брага" таксама змагаецца за выхад у плэй-оф і разам з "Арсеналам" мае па 9 ачкоў. Сітуацыя ў верхняй частцы табліцы групы H вельмі абвостраная. Дарэчы, у аўторак "Брага" ўзяла рэванш у англійскага клуба за стартавае паражэнне (0:6) і перайграла "Арсенал" 2:0. Дублем вызначыўся нападаючы партугальцаў Матэус. А вось яшчэ адзін прадстаўнік постсавецкай прасторы ў Лізе чэмпіёнаў — маскоўскі "Спартак" — згубіў свае шанцы на плэй-оф. Каманда прайграла на сваім полі французскаму "Алімпіку" 0:3. Атрымаўшы дзве стартавыя перамогі, падапечныя Валерыя Карпіна затым тройчы прайгралі. Вясенняя стадыя для расіян закрытая. Але дзякуючы таму, што ў другім матчы групы F славацкая "Жыліна" саступіла "Чэлсі" (2:1), у масквічоў гарантавана месца ў плэй-оф турніру рангам ніжэй — Лігі Еўропы. У групе Е, дзякуючы тром галам у другім тайме, "Рома" пераламала ход няўдалага ў пачатку паядынку з "Баварыяй" і значна павысіла свае шанцы на выхад у плэй-оф. "Баварыя", якая не страціла ніводнага ачка ў чатырох стартавых матчах і гарантавала месца ў плэй-оф, пачала адразу і на высокіх хуткасцях. К канцу першага тайма нямецкі клуб выйграваў 2:0. Але пасля перапынку дружына Раньеры не толькі адыгралася, але і выйшла наперад. У другім матчы групы заслужаная перамога (1:0) над "Клужам" захавала "Базэлю" тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф, у той час як румынскі клуб ужо не здолее падняцца вышэй за чацвёртае месца ў групе Е. Ужо вядомыя 5 клубаў, якія будуць выступаць у плэй-оф. Гэта "Рэал", "Мілан", "Алімпік", "Чэлсі" і "Баварыя". Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак адбылося восем матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У групе G мадрыдскі "Рэал" разграміў на выездзе галандскі "Аякс" 4:0. Мадрыдцы прыехалі ў...
|
|