Жодзінскае «Тарпеда» зрабіла крок, каб застацца ў вышэйшай лізе
25.11.2010 16:02
—
Новости Спорта
|
25 лістапада адбылася першая гульня за права гуляць у вышэйшай лізе. Сустракаліся мінскі СКВІЧ і жодзінскае «Тарпеда». Сталічная каманда заняла другое месца ў лізе першай, а вось землякі машыны БелАЗ былі перадапошнімі ў вышэйшай. Такія матчы прадугледжвае новы рэгламент. Першая гульня адбылася ў Мінску. СКВІЧ змог адкрыць лік. Гол быў на рахунку Кухаронка. Але яшчэ ў першым тайме Астравух адыграўся. У тайме другім дубль аформіў украінскі паўабаронца жодзінцаў Ігар Крывабок — 3:1 перамагло «Тарпеда». Гульня ў адказ адбудзецца 28 лістапада ў Жодзіна. Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 лістапада адбылася першая гульня за права гуляць у вышэйшай лізе.
|
|